Эдвард Масальскі
Эдвард Масальскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1799 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1879 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | польская |
Эдвард Тамаш Маса́льскі (польск.: Edward Tomasz Massalski; 23 верасня 1799, в. Рудаўка Слуцкага пав., цяпер Нясвіжскі раён — 28 чэрвеня 1879) — польскі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Масальскіх, брат Ю. Масальскага. Вучыўся ў Магілёве, Полацку, Віленскім універсітэце. У 1823 арыштаваны як член тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў. 3 1832 рэдактар сатырычнага час. «Bałamut» («Баламут») у Пецярбургу. 3 1853 жыў у Варшаве. У дыдактычным рамане «Пан Падстоліч, або Чым з’яўляемся мы і чым быць можам» (ч. 1—5, Вільня; Пецярбург, 1831—33, адначасова выйшаў на рускай мове ў перакладзе П. Гаеўскага) паказаў цяжкае жыццё беларускіх сялян, стварыў вобраз ідэальнага пана. Аўтар прац «Пра славянскія скарбы» (1853), «Звычай пінчукоў і беларусаў» (не апубл.), «Граматыка польскай мовы» (1858), артыкулаў па эканоміцы сельскай гаспадаркі, мемуараў пра сваё знаходжанне на Беларусі (часткова апублікаваных Г. Масціцкім у кнізе «3 філарэцкага свету», Вільня, 1924).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 6. — С. 127—138.
- Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 7. — С. 120—134.
- Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 8. — С. 98—108.
- Масальскі, Э. Т. З успамінаў (1799—1824) / Э. Т. Масальскі // Прадмова, перакл. с польск. мовы, камент. С. А. Шыдлоўскі // Маладосць. — 2014. — № 9. — С. 126—138.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мальдзіс А. Масальскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.
- Шыдлоўскі, С. А. Карты, танцы і другія забавы студэнтаў Полацкай акадэміі / С. А. Шыдлоўскі // Arche. — 2009. — № 4. — С. 312—315.