Эдвард Роп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Роп
Партрэт
Род дзейнасці: ксёндз, палітык
Дата нараджэння: 2 снежня 1851(1851-12-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 ліпеня 1939(1939-07-25) (87 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Аўтограф: Ropp sig.jpg
Commons-logo.svg Эдвард Роп на Вікісховішчы

Эдвард фон Роп (Ropp; 2 (14) снежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабургскі павет, Віцебскай губерніі, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду Плятараў. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 ксёндз у Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія), з 1896 канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904-07 — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 19061909 валодаў газетай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб'ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч[1]. У ліпені 1917 прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У пачатку 1919 арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 года фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю... С. 260.