Эдвард Рыдз-Сміглы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Рыдз-Сміглы
Edward Rydz-Śmigły
Marshal Rydz-Smigly LOC hec 27123.jpg
Дата нараджэння

11 сакавіка 1886({{padleft:1886|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:11|2|0}})

Месца нараджэння

Беражаны, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

2 снежня 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (55 гадоў)

Месца смерці

Варшава, Генерал-губернатарства, Трэці рэйх

Прыналежнасць

Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Сцяг Польшчы Польшча

Род войскаў

пяхота

Гады службы

1910—1911, 1914—1916, 1918—1939

Званне

Маршал Польшчы

Камандаваў

Вярхоўны Галоўнакамандуючы

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна
Польска-ўкраінская вайна
Савецка-польская вайна
Другая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
Ордэн Белага арла
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Крыж Незалежнасці
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 2-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Залаты крыж Заслугі
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ro3osr.gif
Ордэн Узыходзячага сонца 1 класа
Вялікі крыж ордэна Белай ружы Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Ордэн Кароны Румыніі
Крыж Свабоды 1 класа 2 ступені
Крыж Свабоды 1 класа 3 ступені
У адстаўцы

удзельнік Руху Супраціўлення

Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.

Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грыбоўскі Ю. Рыдз-Сміглы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
  • Leżeński C. Kwatera 139. Opowieść o marszałku Rydzu-Śmigłym. T. 1—2. Lublin, 1989.