Эдвард Сэйпір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Сэйпір
англ.: Edward Sapir
Дата нараджэння 26 студзеня 1884(1884-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1939(1939-02-04)[3][1][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, сацыялінгвіст, выкладчык універсітэта, этнолаг, філосаф
Навуковая сфера мовазнаўства, этналогія і псіхалогія народаў[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Франц Боас
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Сэ́йпір (Сепір) (англ.: Edward Sapir; 26 студзеня 1884, Лаўенберг, Памеранія, Германія — 4 лютага 1939) — амерыканскі лінгвіст і антраполаг. Прафесар антрапалогіі Чыкагскага ўніверсітэта (19251931), прафесар антрапалогіі і лінгвістыкі Ельскага ўніверсітэта (19311939).

Вучань Ф. Боўса. Зрабіў фундаментальныя ўнёскі ў агульную тэорыю лінгвістыкі, амер-індыйскую і інда-еўрапейскую лінгвістыкі. Зрабіў антрапалагічныя ўнёскі ў этналогію, тэорыю культуры, псіхалогію культуры. Занатаваў, часта ад апошніх жывых носьбітаў, 39 моў амерыканскіх індзейцаў. Збіраў этнаграфічную інфармацыю, перакладаў фальклор індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Супольна з Б. Уорфам распрацаваў гіпотэзу Сепіра-Уорфа.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Time Perspective in Aboriginal American Culture: A Study in Method. — 1916. Манаграфія, у якой быў фармалізаваны метад гістарычнай рэканструкцыі гісторыі культуры і мовы.
  • Language: An Introduction to the Study of Speech. — 1921. Класічная праца па вывучэнні мовы і культуры ва ўзаемных стасунках і уплывах.
  • A bird's eye view of American languages north of Mexico. Science 54:408. — 1921. Класічная 6-групавая класіфікацыя моваў амерыканскіх індзейцаў.
  • Central and North American languages. Encycl. Br. 5:138-41. — 1929. Пашыраны варыянт класіфікацыі (1921), які ўлучае дадатковае пасярэдняе падзяленне на 23 групы.
  • The Psychology of Culture: A Course of Lectures. Reconstructed and edited by J. T. Irvine. Berlin: Mouton de Gruyter. — 1993. Рэканструкцыя з рукапісаў Сэйпіра па псіхалогіі культуры.

Зноскі

  1. а б Edward Sapir // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edward Sapir // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Сепир Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]