Эдвард Хігінс Уайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Хігінс Уайт
англ.: Edward Higgins White
Партрэт
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Воінскае званне: падпалкоўнік[d]
Экспедыцыі: Джэміні-4, Апалон-1
Дата нараджэння: 14 лістапада 1930(1930-11-14)
Месца нараджэння: Сан-Антоніа, Тэхас, ЗША
Дата смерці: 27 студзеня 1967(1967-01-27) (36 гадоў)
Месца смерці: Мыс Канаверал, Фларыда, ЗША
Узнагароды:
Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль за выдатную службу, НАСА
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Хігінс Уайт (англ.: Edward Higgins White; 14 лістапада 1930, Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША — 27 студзеня 1967, Касмічны цэнтр Кенэдзі, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі астранаўт, інжынер, лейтэнант ВПС ЗША, першы амерыканец у адкрытым космасе (3 чэрвеня 1965).

Загінуў пры пажары ў час выпрабаванняў касмічнага карабля «Апалон-1» разам з усім экіпажам — Вірджылам Грысамам і Роджэрам Чафі. Пахаваны на могілках Акадэміі Вест-Пойнт.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе Уайт быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі», а ў 1997 годзе (праз 30 гадоў пасля гібелі) — Касмічным медалём пашаны Кангрэса. Яго імя ўключана ў Залу славы астранаўтаў і знаходзіцца на «касмічным люстэрку» на мысе Канаверал.