Эдвард (возера)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Эдуард | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 0°20′00″ пд. ш. 29°36′00″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 77 км |
Шырыня | 40 км |
Плошча | 2325 км² |
Аб'ём | 39,5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 112 м |
Сярэдняя глыбіня | 17 м |
Плошча вадазбору | 12096 км² |
![]() |
Эдуард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, у некалькіх кіламетрах на поўдзень ад экватара. Самае маленькае з Вялікіх азёр Афрыкі. Названа ў гонар Эдуарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Мортан Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін у гонар дыктатара Уганды Ідзі Аміна, аднак сёння возера зноў носіць сваё былое імя.
З возера выцякае рака Семлікі.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. |