Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі

пінскі павятовы маршалак[d]
1859 — 1872

Нараджэнне 21 жніўня 1828(1828-08-21)
Смерць 8 жніўня 1901(1901-08-08) (72 гады)
Бацька Геранім Друцкі-Любецкі[d]
Маці Крысціна са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Дзеці Фелікс Друцкі-Любецкі[d] і Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі

Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (21 жніўня 1828, Лунін8 жніўня 1901, Лунін) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям'і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».

Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1839—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў:

Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку:

Службовая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)[2]. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.

Зноскі

  1. «Родовод» — открытое многоязычное генеалогическое древо http://ru.rodovid.org/wk/Запись:355086
  2. Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник... С. 192.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с.
  • Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А.П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.
  • Раюк, А.Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А.Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
  • Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т. Федорук. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.
  • Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Минского края / А.Т. Федарук. — Мн.: Полифакт. — Лекция, 2000. — 416 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.