Перайсці да зместу

Эдвін Крэбс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвін Крэбс
англ.: Edwin Gerhard Krebs
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1918(1918-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2009(2009-12-21)[3][4][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Эдвін Крэбс (англ.: Edwin Gerhard Krebs, 6 чэрвеня 1918, Лансінг — 21 снежня 2009, Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне разам з Э. Фішэрам у 1992 годзе «за адкрыцці, якія тычацца зваротнага фосфарыліравання бялкоў як механізму біялагічнай рэгуляцыі».

Эдвін Крэбс нарадзіўся 6 чэрвеня 1918 года ў мястэчку Лансінг (штат Аёва) у сям’і прэсвітарыянскага святара. Крэбс паступіў у 1936 годзе ва ўніверсітэт Ілінойса. Пасля яго заканчэння ў 1940 годзе, атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе ў Вашынгтонскім універсітэце ў Сэнт-Луісе (Сэнт-Луіс, Місуры), якую скончыў у 1943 году. Да 1946 года служыў у ваенна-марскіх сілах ЗША. Пасля дэмабілізацыі Крэбс працягнуў навуковаю адукацыю ў біяхімічнай лабараторыі Карла і Тэрэзы Коры, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію ў 1947 годзе за даследаванні ператварэння глікагену. Там ён займаўся узаемадзеяннем пратаміну і фосфарылазы. Праз два гады ў 1948 годзе Крэбс вырашыў працягнуць заняткі біяхіміяй і пачаў працаваць ва ўніверсітэце Вашынгтона ў Сіэтле. У 1953 годзе разам з Эдмандам Фішэрам, які прыехаў ва ўніверсітэт з Швейцарыі, стаў займацца даследаваннем рэгуляцыі актыўнасці глікагенфосфарылазы.

Яны вывучалі фермент глікагенфосфарылазы і выявілі, што серыя рэакцый, выкліканых гармонамі і кальцыем, прыводзіць да актывацыі-інактывацыі гэтага ферменту. Актывацыя-інактывацыі ферменту выклікалася яго зваротным фосфарыліраваннем. Працэс, які адкрылі Фішэр і Крэбс, каталізуе двума ферментамі: пратэінкіназай і фасфатазай. Пратэінкіназы (найбольш распаўсюджаная з іх — тыразінкіназа) пераносіць фасфатных групу з АТФ на гідраксільную групу ферменту. Пры гэтым канфармацыя ферменту змяняецца, і ён становіцца каталітычна актыўным. Затым бялковая фасфатазы адчыплыет фасфатную групу, і фермент вяртаецца ў першапачатковую неактыўную форму. Аказалася, што такое цыклічнае рэгуляванне ферментатыўнай актыўнасці і адпаведных метабалічных працэсаў надзвычай шырока распаўсюджана ў прыродзе.[11][12]

Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў рэгуляцыі біяхімічных рэакцый у клетках.

Разам з Э. Фішэрам адкрыў шэраг ферментаў, што зваротна фасфарыліруюць бялкі.

Крэбс памёр 21 снежня 2009 года. У яго засталіся жонка Вірджынія і трое дзяцей.[13]

  • Krebs, E G (1998), "An accidental biochemist", Annu. Rev. Biochem., vol. 67, pp. xii–xxxii, doi:10.1146/annurev.biochem.67.1.0, PMID 9759479
  • Krebs, E G; Fischer, E H (1989), "The phosphorylase b to a converting enzyme of rabbit skeletal muscle. 1956", Biochim. Biophys. Acta, vol. 1000, pp. 302–9, PMID 2505847

Зноскі

  1. Edwin Gerhard Krebs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edwin G. Krebs // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edwin Krebs Dies at 91; Discovered a Crucial Bodily Process // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  4. Life In Legacy - Week ending Saturday, December 26, 2009
  5. а б Medical alumni and faculty remembered // UW MedicineUniversity of Washington School of Medicine, 2010. — Т. 33, вып. 1.
  6. Catterall W. A., Scott J. D. Retrospective. Edwin G. Krebs (1918-2009). // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2010. — Vol. 327, Iss. 5965. — P. 537. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.1186913
  7. Retrospective: Edwin G. Krebs (1918–2009)American Society for Biochemistry and Molecular Biology, 2010.
  8. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/323348/Edwin-Gerhard-Krebs
  9. http://www.nndb.com/org/290/000161804/
  10. NNDB — 2002.
  11. Fischer, E H; Krebs, E G (1966), "Relationship of structure to function of muscle phosphorylase.", Fed. Proc., vol. 25, no. 5, pp. 1511–20, PMID 5332191
  12. KREBS, E G; FISCHER, E H (1964), "PHOSPHORYLASE AND RELATED ENZYMES OF GLYCOGEN METABOLISM.", Vitam. Horm., vol. 22, pp. 399–410, doi:10.1016/S0083-6729(08)60345-3, PMID 14284112
  13. Altman, Lawrence K. (2009-12-24). "Edwin Krebs Dies at 91; Discovered a Crucial Bodily Process". The New York Times. The New York Times Company. Праверана 2009-12-25.
  • Raju, T N (2000), "The Nobel chronicles. 1992: Edmond H Fischer (b 1920) and Edwin G Krebs (b 1918)", Lancet, vol. 355, no. 9219 (апублікавана 2000 Jun 3), p. 2004, doi:10.1016/S0140-6736(05)72951-2, PMID 10859071 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |publication-date= (даведка)
  • Blum, H E (1992), "Nobel prize for medicine, 1992", Dtsch. Med. Wochenschr., vol. 117, no. 50 (апублікавана 1992 Dec 11), pp. 1935–8, doi:10.1055/s-0029-1235415, PMID 1333946 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |publication-date= (даведка)
  • Walaas, O; Jahnsen, T; Walaas, S I; Hansson, V (1992), "The 1992 Nobel Prize in physiology and medicine", Tidsskr. Nor. Laegeforen., vol. 112, no. 30 (апублікавана 1992 Dec 10), p. 3775, PMID 1485288 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |publication-date= (даведка)
  • Fredholm, B B (1992), "Two share the Nobel Prize in medicine this year", Lakartidningen, vol. 89, no. 43 (апублікавана 1992 Oct 21), pp. 3555–8, 363–4, PMID 1334180 {{citation}}: Праверце значэнне даты ў: |publication-date= (даведка)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).