З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
О’Браен.
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Эдвін Фрэдэрык О’Браен (англ.: Edwin Frederick O’Brien; 8 красавіка 1939, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кардынал. Тытулярны біскуп Тызікі і дапаможны біскуп Нью-Ёрка з 6 лютага 1996 па 7 красавіка 1997. Каад'ютар архідыяцэзіі ўзброеных сіл ЗША з 7 красавіка па 12 жніўня 1997. Архібіскуп узброеных сіл ЗША з 12 жніўня 1997 па 12 ліпеня 2007. Архібіскуп Балтымара з 12 ліпеня 2007 па 29 жніўня 2011. Апостальскі адміністратар Балтымара з 29 жніўня 2011 па 20 сакавіка 2012. Пра-вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святой Труны Гасподняй з 29 жніўня 2011 па 15 сакавіка 2012. Вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святой Труны Гасподняй з 15 сакавіка 2012. Кардынал-дыякан з дыяканствам S. Sebastiano al Palatino з 18 лютага 2012.
Пасвечаны ў свяшчэнны сан кардыналам Фрэнсісам Спелманам 29 мая 1965 года. У 1965—1970 гадах — грамадзянскі капелан Ваеннай акадэміі Вест-Пойнт, затым ваенны капелан у званні капітана. Служыў капеланам у складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Брэг, у 1971—1972 гадах — у В’етнаме ў складзе 173-й паветрана-дэсантнай брыгады і 1-й «кавалерыйскай» дывізіі, затым у Форт-Гордан. У 1973 годзе накіраваны для далейшага навучання ў Рым. Далей служыў на розных пасадах у царкоўнай адміністрацыі ў ЗША.
18 лютага 2012 года, у саборы Святога Пятра адбылася кансісторыя, на якой Эдвін Фрэдэрык О’Браен быў узведзены ў сан кардынал-дыякана з дыяканствам S. Sebastiano al Palatino. На новага Князя Царквы была ўскладзены кардынальская шапка і ўручаны кардынальскі пярсцёнак.
Удзельнік Канклава 2013 года.
Зноскі
- ↑ Edwin Frederick O'Brien // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.