Эдгарс Рынкевічс
Эдгарс Рынкевічс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Edgars Rinkēvičs | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гіртс Валдыс Крыстаўскіс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эгілс Левіц | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 верасня 1973 (50 гадоў) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітык і дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Эдгарс Рынкевічс (лат.: Edgars Rinkēvičs; нар. 21 верасня 1973, Юрмала) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, абраны Прэзідэнт Латвіі ў 2023 годзе.
Да абрання на пасаду кіраўніка краіны займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі з 2011 па 2023 год, кіраўніка канцылярыі Прэзідэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сейма Латвіі. Прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з мая 2014 года член партыі «Адзінства».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 21 верасня 1973 года ў Юрмале (цяпер Латвія). У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.
У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта, бакалаўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Універсітэце Гронінгена (Нідэрланды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім універсітэце, магістр палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Універсітэце нацыянальнай абароны ЗША, магістр навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.
У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сейма Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 года па 31 мая 2023 года — Міністр замежных спраў Латвіі.
24 мая 2021 года, падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыжскай думы Марціньшам Стакісам у зняцці дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сцяг, за што Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[1].
31 мая 2023 года абраны Прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі.
Акрамя латышскай мовы, выдатна валодае англійскай, рускай і французскай мовамі.
Зноскі
- ↑ Глава МЗС Латвії про справу проти нього в Білорусі: показує безумство режиму (руск.). РБК-Украина. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2022. Праверана 28 мая 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдгарс Рынкевічс
- Дэпутаты Сейма Латвіі
- Міністры замежных спраў Латвіі
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Юрмале
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гронінгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Прэзідэнты Латвіі