Перайсці да зместу

Эдгар Ваалгамаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдгар Ваалгамаа
Род дзейнасці лютэранскі пастар, этнолаг
Дата нараджэння 14 верасня 1912(1912-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2003(2003-12-20) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Альма-матар

Эдгар Ваалгамаа (ліў.: Edgar Vaalgamaa, лат.: Edgars Vālgamā (Volganskis); 14 верасня 1912, Кошрагс — 20 снежня 2003, Фінляндыя) — перакладчык і ліўскі пісьменнік. Святар. Эдгар Валгама пераклаў на фінскую мову эпас Андрэйса Пумпурса «Лачплэсіс», выдадзены ў 1988 годзе ў Хельсінкі. Эдгар Валгама таксама перакладаў Новы Запавет на ліўскую мову.

Эдгар Ваалгамаа нарадзіўся ў ліўскай рыбацкай сям’і ў вёсцы Кошрагс. Скончыў Вэнтспілскую гімназію. Затым вучыўся ў Хельсінкскім універсітэце. Пасля вучобы застаўся жыць у Фінляндыі. Служыў лютэранскім пастарам. Эдгар Ваалгамаа памёр у 2003 годзе.

  1. Pumpurs A. Karhunkaataja: Latvian kansallisankariHelsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, 1988. — С. 7. — 144 с.