Эдгар (кароль Шатландыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдгар
шатл. гэл.: Etgair mac Maíl Choluim
манарх Шатландыі
кастрычнік 1097 — 8 студзеня 1107
Папярэднік Дональд III
Пераемнік Аляксандр I Шатландскі

Нараджэнне 1074[1]
Смерць 8 студзеня 1107 ці 8 студзеня 1107(1107-01-08)
Месца пахавання
Род Данкельдская дынастыя
Бацька Малькальм III[4][5]
Маці Маргарыта Шатландская[4][5]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдгар Храбры (шатл. гэл.: Etgair mac Maíl Choluim, англ.: Edgar Probus, каля 10748 студзеня 1107) — кароль Альбы (Шатландыі) (10971107), сын караля Малькальма III.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1093 года, пасля адначасовай гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына ад шлюбу з Маргарытай Англійскай — Эдуарда, шатландскі прастол захапіў Дональд III. Эдгар і яго браты Эдмунд, Аляксандр і Давід вымушаны былі бегчы ў Англію[6], дзе жыў іх зводны брат Дункан.

У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў каралём Шатландыі[6].

У 1098 годзе да берагоў Шатландыі падышоў магутны флот Магнуса III Басаногага, які захапіў Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Мэн, Англсі і Кінтайр. Два каралі падпісалі дагавор аб падзеле тэрыторый. Хоць у 1103 годзе Магнус быў забіты, нарвежцы валодалі гэтымі тэрыторыямі на працягу яшчэ ста пяцідзесяці гадоў.

Падчас свайго кіравання Эдгар падтрымліваў царкву, дараваў зямлі Сент-Эндрусу і заснаванаму яго бацькамі абацтву Данфермлін і сам заснаваў бенедыкцінскі манастыр у Колдынгеме ў шатландскай Англіі. Ён прыносіў ахвяраванні ў Дарэм, да якога, відаць, быў упадабаны Малькальмам III і яго сынамі.

8 студзеня 1107 года Эдгар памёр бяздзетным, фактычна падзяліўшы каралеўства паміж малодшымі братамі. Уласна Шатландыю атрымаў Аляксандр, а паўднёвыя удзелы (Стратклайд, Камберленд і Паўднёвы Лотыян) атрымаў Давід.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]