Эдмунд Іванавіч Вярыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдмунд Іванавіч Вярыга
Эдмунд Вериго (около 1840-1902).jpg
Дата нараджэння 1840?
Дата смерці 23 верасня 1902(1902-09-23)
Род дзейнасці паўстанец
Commons-logo.svg Эдмунд Іванавіч Вярыга на Вікісховішчы
Група ўдзельнікаў віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Эдмунд Вярыга сядзіць справа

Эдмунд Іванавіч Вярыга (1840 — 23 верасня 1902) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Літве і Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 1840 г. у сям’і адміністратара маёнтка Веркі (паблізу Вільні). Скончыў Віленскую гімназію[2].

З 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную работу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян[1].

Як член Камітэта руху(польск.) бел., Літоўскага правінцыйнага камітэта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. У лістападзе 1862 вёў перамовы з Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Варшаве[1].

19 лютага (3 сакавіка) 1863 года арыштаваны (у Вільні ў до­ме М. Шкленіка, будучага цесця Ф. Багушэвіча) і пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі[2], якую адбываў у Кадаінскіх рудніках разам з М. Г. Чарнышэўскім. Пазней працаваў у Пецярбургу, на Украіне. Памёр у маёнтку Амнішава[3] Барысаўскага павета[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Вериго Эдмунд Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 ВЯРЫГА Эдмунд Іванавіч
  3. цяпер Задор’еўскі сельсавет Лагойскага раёна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 1. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2003. 560 с. — С. 150—151



Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.