Эдмунд Георг Герман Ландау
Эдмунд Георг Герман Ландау | |
---|---|
ням.: Edmund Landau | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1938[5][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леапольд Ландау[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў[7], матэматыка[7] і камплексны аналіз[7] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фердынанд Георг Фрабеніус[8] і Лазарус Фукс[9] |
Вядомыя вучні | Ёіты Суэцуна[d] |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Эдмунд Георг Герман (Іезекііль) Ландау (ням.: Edmund Georg Hermann (Yehezkel) Landau; 14 лютага 1877, Берлін — 19 лютага 1938, Берлін) — нямецкі матэматык, які ўнёс істотны ўклад у тэорыю лікаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і паспяховага берлінскага ўрача яўрэйскага паходжання, прафесара Леапольда Ландау (1848—1920), маці Ёхана Якобі паходзіла з вядомага банкірскага дома Якобі. Да 16 гадоў вучыўся ў берлінскай Французскай гімназіі (Collège Français), якую паспяхова скончыў на 2 гады раней, чым трэба.
У 1899 годзе пад кіраўніцтвам Фрабеніуса падрыхтаваў і абараніў дысертацыю па тэорыі лікаў, пасля чаго прыняты дацэнтам у Берлінскі ўніверсітэт. У гэтыя ж гады выпусціў 2 зборнікі матэматычных галаваломак, звязаных з шахматамі.
У 1901 годзе абараніў доктарскую (habilitation thesis) аб шэрагах Дзірыхле ў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1905 годзе ажаніўся з Мар’янай Эрліх, дачкой нобелеўскага лаўрэата Паўля Эрліха.
У 1909 годзе, пасля смерці Мінкоўскага, заняў яго кафедру і становіцца прафесарам матэматыкі Гётынгенскага ўніверсітэта. Тут ён працаваў да 1934 года, калі нацысты пачалі кампанію чысткі ўніверсітэта ад «неарыйскіх элементаў».
У канцы 1920-х гадоў наведаў Палесціну. Быў абраны прафесарам Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, удзельнічаў у заснаванні там Інстытута матэматыкі, прачытаў там першы курс лекцый на іўрыце.
У 1934 годзе пад ціскам нацыстаў Ландау быў змушаны сысці ў адстаўку. Ён не захацеў пакінуць Германію і працягваў жыць у Берліне. З 1935 года выкладаў у Кембрыджскім, у 1937—1938 гадах — у Брусельскім універсітэтах. Памёр у 1938 годзе ад сардэчнага прыступу.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118726161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Edmund Landau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ландау Эдмунд Георг Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ландау Эдмунд Георг Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 19 лютага
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Германіі
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук