Эдмунд Леапольдавіч Фрык
Эдмунд Леапольдавіч Фрык | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1920 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
![]() |
Эдмунд Леапольдавіч (Эдмунд Эміліян) Фрык (15 кастрычніка 1840, Гродзенская губерня — каля 1920, Каўнас) — літоўскі і беларускі інжынер, архітэктар. Бацька літоўскага архітэктара Эдмунда Альфонса Фрыка .
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1840 года ў Гродзенскай губерні ў шляхецкай сям’і рэфармацкага веравызнання . Пасля заканчэння курсу ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі паступіў у 1858 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Адтуль выпушчаны ў 1863 годзе са званнем архітэктурнага памочніка і з правам на чын X класа. Службовую дзейнасць Э. Фрык пачаў у пермскай будаўнічай і дарожнай камісіі, а з пераўтварэннем яе ў будаўнічае аддзяленне губернскага праўлення складаўся малодшым інжынерам. З 1870 года Э. Фрык прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адкамандзіраваны ў галоўнае таварыства расійскіх чыгунак на пасаду начальніка дыстанцыі Варшаўскай чыгункі. Тут праслужыў да 1890 года.
Некаторы час Э. Фрык складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце і займаўся прыватнымі працамі. У 1895—1899 гадах займаў пасаду віцебскага губернскага інжынера . З перапынкамі з 1875 года жыў у Каўнасе, дзе займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай[1]
Праекты[правіць | правіць зыходнік]
Пабудовы па яго праектах:
- Водазабеспячэнне будынкаў на чыгуначнай станцыі Кайшадорыс, 1883 год.
- Каўнаская цэнтральная электрастанцыя , 1900, не захавалася
- Сядзіба С. Гласка бліз Расонаў, 1904 год[2].
- Другі шлях па лініі Лібава-Роменскай чыгункі Лянтварыс-Каўнас, 1878 год.
- Конны трамвай у Коўне, 1891 год.
- Кіраваў будаўніцтвам Касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Бірштанасе па праекце В. Міхневіча, 1902—1909 гг.
У сакавіку 1898 года ўваходзіў у склад камісіі для асведчання віцебскага трамвая[3].
Зноскі
- ↑ Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė . Edmundas Emilijonas Frykas. Visuotinė lietuvių enciklopedija , T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 264 psl.
- ↑ Stanisławów. W: Antoni Urbański: Memento kresowe. Warszawa: nakładem Autora, 1929, s. 126—127.
- ↑ 117 ЛЕТ СО ВРЕМЕНИ ОТКРЫТИЯ ТРАМВАЙНОГО ДВИЖЕНИЯ В ГОРОДЕ ВИТЕБСКЕ (руск.)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Літвы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Расійскай імперыі