Эдмунд I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмунд I
Ēadmund I Æðeling
кароль Англіі[d]
1 лістапада 939 — 26 мая 946
Папярэднік Этэльстан
Пераемнік Эдрэд

Нараджэнне каля 920
Смерць 26 мая 946(0946-05-26)[1]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдуард Старэйшы[2]
Маці Эдгіва Кенцкая[d][2]
Жонка 1-я: Эльфгіфа
2-я: Этэльфледа з Дамергема
Дзеці Эдвіг[3][2] і Эдгар[2]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць суверэн, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмунд I (стар.-англ.: Ēadmund, 921 — 26 мая 946) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 939—946 гадах. Таксама знакаміты пад імем Эдмунд Цудоўны (англ.: Edmund the Magnificent). Старэйшы сын караля Эдуарда Старэйшага і яго трэцяй жонкі Эгвіны.

У 937 годзе разам са сваім зводным братам Этэльстанам змагаўся з нарвежцамі ў бойцы каля Брунанбургу. Пасля смерці Этэльстана 27 кастрычніка 939 года стаў каралём, бо брат не меў дзяцей.

Адразу пасля каранавання з’явілася небяспека з боку Олафа III, сына Гутфрыда, які ўладарыў у Дубліне. Олаф варваўся ў Нартумбрыю і пры падтрымцы епіскапа Ёрка Вульфстана, акупаваў тэрыторыю пяці гарадоў — Дэрбі, Лінкальна, Нотынгема, Стэмфарда і Лестэра, некалькі складаўшых важную частку Данелага. Эдмунду атрымалася вярнуць землі толькі праз тры гады.

У 945 годзе Эдмунд падпарадкаваў Камберлэнд, але саступіў яго каралю Шатландыі Малькаму I ў абмен на сяброўскае пагадненне аб вайсковай узаемападтрымцы на вадзе і на зямлі.

На працягу ўсяго перыяду ўладарання моцны уплыў на Эдмунда аказваў абат Данстан, якога кароль зрабіў абатам Гластанберы. Абат меў пры двары амаль што неабмежаваную ўладу і практычна цалкам вызначаў палітыку манарха.

Напачатку 946 году Эдмунд адправіў паслоў у Францыю, каб дамовіцца аб дапамозе змяшчонага караля Людовіка Заморскага, якога выхаваў Эдмунд. Але завяршыць гэта ён не паспеў.

26 мая 946 года Эдмунд быў забіты падчас святкавання дня святога Аўгусціна. Быў пахаваны ў абацтве Гластанберы. Трон атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Эдрэд.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]