Эдмінас Багдонас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Эдмінас Багдонас
Нараджэнне 23 кастрычніка 1963(1963-10-23)
Смерць 22 мая 2021(2021-05-22) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class ордэн «За заслугі» ІІ ступені афіцэрскі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча камандор ордэна «За заслугі перад Літвой» January 13th commemorative medal

Эдмінас Багдонас (літ.: Edminas Bagdonas; 23 кастрычніка 1963, Каўнас, Літоўская ССР, CССР — 22 мая 2021, Вільнюс, Літва[1]) — літоўскі палітычны дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2007—2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1991—1992 — рэферэнт бюро па знешніх сувязях Вярхоўнага Савета — Аднаўленчага Сойма Літоўскай Рэспублікі.

1992—1993 — дырэктар дэпартамента міжпарламенцкіх сувязяў Сойма Літоўскай Рэспублікі.

1994—1997 — консул Пасольства Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.

1997—1998 — намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.

1998—2001 — дырэктар дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.

2001—2004 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Італія і па сумяшчальніцтве ў Сербіі і Чарнагорыі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Рэспубліцы Мальта.

2004—2006 — саветнік Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік групы знешняй палітыкі, каардынатар групы дарадцаў прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік Кансультацыйнага камітэта прэзідэнтаў Літвы — Польшчы.

2006—2007 — пасол па асаблівых даручэннях дэпартамента Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі МЗС Літоўскай Рэспублікі.

12 студзеня 2007 года дэкрэтам прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь[2].

1 лютага 2007 года прыбыў у Мінск. 13 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку[3].

24 ліпеня 2011 года пакінуў пасаду пасла[4].

Памёр 22 мая 2021 года[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Бацька дваіх дзяцей. Перад прызначэннем у Беларусь валодаў васьмю мовамі: чэшскай, польскай, славацкай, сербахарвацкай, украінскай, рускай, англійскай і італьянскай[3]. Аднак у хуткім часе авалодаў і беларускай мовай[13].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]