Эдуарда Каман’ё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эдуарда Каман'ё)
Эдуарда Каман’ё
ісп.: Eduardo Camaño
прэзідэнт Аргенціны
31 снежня 2001 — 2 студзеня 2002
Папярэднік Адольфа Радрыгес Саа
Пераемнік Эдуарда Дуальдэ

Нараджэнне 17 чэрвеня 1946(1946-06-17)[1] (77 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуарда Оскар Каман’ё (ісп.: Eduardo Óscar Camaño; нар. 17 чэрвеня 1946 года, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі палітык, які выконваў абавязкі прэзідэнта Аргенціны з 30 снежня 2001 па 2 студзеня 2002 года.

Каман’ё служыў мэрам акругі Кільмес ў 1987—1991 гадах. Да 2007 года быў дэпутатам парламента Аргенціны ад правінцыі Буэнас-Айрэс . Быў лідарам большасці ніжняй палаты парламента Аргенціны з 2001 года. У выніку адстаўкі Адольфа Радрыгеса Саа і Рамона Пуэрта ён узначаліў выканаўчую ўладу.

У наступныя гады стварыў перанісцкай блок з Эдуарда Дуальдэ, які знаходзіўся ў апазіцыі да прэзідэнта Нестара Кіршнера. У 2007 годзе зноў прэтэндаваў на месца ў парламенце, на гэта раз па спісе антыкіршнераўскага блока. Аднак прайграў Рыкарда Кукавільё, прадстаўніку Грамадзянскай кааліцыі.

Пасля Каман’ё стаў старшынёй нацыянальнага савета Хустысіялісцкай партыі, што зрабіла яго лідарам партыі разам з Дуальдэ і Кіршнерам. У 2008 годзе, калі Кіршнер узяў на сябе кіраўніцтва партыі, ён прапанаваў Каман’ё і Дуальдэ кіруючыя пасады, што магло аб’яднаць варожа настроеныя адзна да адной фракцыі партыі.

Зноскі