Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч
Дата нараджэння 1 верасня 1937(1937-09-01) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч (1 верасня 1937, г. Ульянаўск, Ульянаўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19611968 гадах працаваў у Кемераўскім філіяле «Кемераваграмадзянпраект». У 19681972 гадах у інстытуце «Мінскпраект»; у 19721979 гадах у Мінскім абласным філіяле «Белдзяржпраекта» (пазней «Мінскграмадзянпраект»); у 19791996 гадах у інстытуце «Белжылпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лабараторны корпус праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР

Асноўныя працы: праект забудовы мікрараёна ў Заіскіцімскай частцы г. Кемерава (1964, пабудаваны ў 1965); праект дэталёвай планіроўкі горада Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобласці (1965, пабудаваны ў 1969; сааўтар Графаў); навучальны комплекс на 3200 студэнтаў на скрыжаванні вул. Чырвонаармейская і П. Лумумбы ў г. Кемерава (1966, пабудаваны ў 1967, у сааўтарстве А. Палтаўцавым); жылы дом на плошчы Ванеева (1968); 426-кватэрны жылы дом у жылым раёне Серабранка, па праспект Ракасоўскага, 145, распрацоўка варыянтаў убудаваных у 1-ы паверх прадпрыемстваў гандлю для жылых дамоў серыі М111-90[ru] (1971, пабудаваны ў 1974); інтэрнат Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай, 2 (1972, пабудаваны ў 1974; у сааўтарстве з Ю. Грыгор’евым, пры ўдзеле Гразнова), праект паўторна выкарыстаны для будаўніцтва інтэрната па пр. Пераможцаў, 60[1]; лабараторны корпус[d] ПКБ Мінсельбуда БССР па вул. Серафімавіча, 11 (1978[2], пабудаваны ў 1979, у сааўтарстве з У. Старчанкам) — усе ў Мінску; гасцініца на 100 месцаў на скрыжаванні вул. 40 гадоў Кастрычніка і праспекта Міру ў г. Жодзіна (1977), паліклініка ў Жодзіне (1979)[2]; жылы дом з ювелірнай крамай па вул. Вялікі Гасцінец, 94 у г. Маладзечна (1976, пабудаваны ў 1977, у сааўтарстве з А. Дрэйцарам)[1], рэканструкцыя музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г.п. Івянец Валожынскага раёна (1978)[2]; жылы дом па вул. Пухавіцкай, 5 у мікрараёне Лошыца (1993, пабудаваны ў 1994, сааўтар Яскевіч); рэканструкцыя жылога дома па вул. Паліграфічнай 2, 4, 6 (1990, будаўніцтва 1993) — усе ў Мінску[1].

Зноскі

  1. а б в г Зубелевич Эдуард Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г Зубелевич Эдуард Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зубелевич Эдуард Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Зубелевич Эдуард Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)