Эдуард Антонавіч Вайцяховіч
Эдуард Антонавіч Вайцяховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 2022[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Адукацыя |
|
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, бізнесмен |
Эдуард Антонавіч Вайцяховіч (3 красавіка 1960, в. Камарова, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 12 студзеня 2022, Камарова) — беларускі палітык і бізнесмен, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 красавіка 1960 года ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (паводле іншых звестак — у гарадскім пасёлку Свір).
Вучыўся ў Камароўскім сельскагаспадарчім вучылішчы па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст». Скончыў з адзнакай Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1983), тры гады працаваў у прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 197 у Іўі[2].
У 1986 годзе стаў дырэктарам Свірскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 207, самым маладым у яго гісторыі.
У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання. Быў сярод тых дэпутатаў, хто падпісаў у 1996 годзе імпічмент прэзідэнту[3].
Памёр 12 студзеня 2022 года[3].
Зноскі
- ↑ https://www.belarus.kp.ru/online/news/4586986/ Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ «Меня все начальники проклинают!»: экс-депутат Верховного Совета помогает сельским бизнесменам найти деньги и возрождает четыре деревни
- ↑ а б Умер экс-депутат Верховного совета Беларуси, который на свои деньги возродил четыре деревни
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мядзельскім раёне
- Выпускнікі БДАТУ
- Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
- Прадпрымальнікі Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання