Эдуард Борнхёэ
| Эдуард Борнхёэ | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Эдуард Борнхёэ і Eduard Bornhöhe |
| Дата нараджэння | 17 лютага 1862[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 лістапада 1923[2][1] (61 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | сцэнарыст, перакладчык, карыкатурыст, пісьменнік, адвакат |
Эдуард Борнхёэ (эст.: Eduard Bornhöhe), па нараджэнні Эдуард Брунберг (эст.: Eduard Brunberg, 17 лютага (5 лютага па старым календары) 1862, маёнтак Кулаару, каля Ракверэ — 17 лістапада 1923) — эстонскі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Вірумаа ў маёнтку Кулаару, сын свірнара. У 1872—1874 гадах вучыўся ў Таліне, у пачатковай школе імя У. Кентмана і ў 1874—1877 у валасной школе.
Працаваў чарцёжнікам у землеўпарадчыкаў у Санкт-Пецярбургу, быў вучнем у гандлёвай фірме там жа, памочнікам настаўніка ў Коўна (Каўнасе) і супрацоўнікам нямецкіх газет у Таліне, кістэрам (настаўнік) у Стаўрапалі і хатні настаўнік у маёнтку Матсалу, таксама ён працаваў арганістам у царкоўным хоры. Ён пабываў у Тыфлісе (Тбілісі) і ў Малой Азіі, у Германіі і Польшчы, здзейсніў падарожжа ў Палестыну, Егіпет, Грэцыю, Італію. Сустракаўся з Львом Талстым, пакінуў успаміны.
Ужо цалкам сталым чалавекам (1888) Борнхёэ здаў экстэрнам іспыты за гімназію і паступіў у Тартускі ўніверсітэт вывучаць філалогію, але быў змушаны перапыніць вучобу з-за матэрыяльных цяжкасцяў. І зноў чарада прафесій: журналіст і карыкатурыст у Берліне, перакладчык у Талінскім акруговым судзе, архіварыус. З 1907 па 1917 год быў старшынёй Йыхвіскага вярхоўнага сялянскага суда, з працай у судах аказалася звязана і ўся яго далейшая дзейнасць. Памёр на пасадзе суддзі ў Таліне.
Зноскі
- 1 2 Eduard Brunberg // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Борнхёэ Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Борнхёэ Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2016. Праверана 24 жніўня 2018.