Эдуард Карлавіч Брант
| Эдуард Карлавіч Брант | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 15 лютага 1839 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 лістапада 1891 (52 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | урач, энтамолаг, заолаг, анатам, батанік |
| Навуковая сфера | заалогія[1], медыцына[1], параўнальная анатомія[d][1] і энтамалогія[1] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Эдуард Карлавіч Брант (1839—1891) — педагог, прафесар заалогіі і параўнальнай анатоміі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Прэзідэнт Рускага энтамалагічнага таварыства (1880—1889).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) лютага 1839 года.
З 1849 па 1856 гады вучыўся ў Галоўным нямецкім вучылішчы Святога Пятра (Петрышуле) і скончыў у ім класічны гімназічны клас з пахвальным лістом.
У 1857 годзе паступіў у Медыка-хірургічную акадэмію, скончыў яе ў 1862 годзе, атрымаўшы званне лекара. У акадэміі займаўся пераважна заалогіяй і параўнальнай анатоміяй пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі Ф. Ф. Бранта. Наведваў таксама яго прыватныя лекцыі па параўнальнай анатоміі, якія чыталіся ім у Акадэміі навук па жаданні студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Таксама ён слухаў універсітэцкія лекцыі С. С. Кутаргі па палеанталогіі і Л. С. Цанкоўскага па споравых раслінах, займаючыся ў кабінеце апошняга вывучэннем грыбоў, водарасцяў і ягеляў. Пры дапамозе акадэміка Ф. І. Рупрэхта вывучаў флору Санкт-Пецярбургскай губерні, здзяйсняў батанічныя экскурсіі з кансерватарам Акадэміі навук Мейнсгаўзенам. Цікавячыся яшчэ з дзяцінства энтамалогіяй, будучы студэнтам, ён часта наведваў Рускае энтамалагічнае таварыства для вывучэння насякомых.
У 1865 годзе Э. К. Брандт быў удастоены ступені доктара медыцыны, а ў 1876 годзе — магістра заалогіі. У сваёй першай замежнай паездцы, у 1866 годзе, ён займаўся параўнальнай анатоміяй у Эміля Бланшара і Мільн-Эдвардса ў Парыжы і ў Оўэна ў Лондане, а таксама самастойна — у Сен-Ва-ла-Уг, каля Шэрбура, параўнальна-анатамічнымі даследаваннямі розных класаў беспазваночных жывёл.
У 1889 годзе атрымаў званне акадэміка. З 1889 года выкладаў прыродазнаўства на Жаночых педагагічных курсах. За параўнальна-анатамічныя даследаванні нервовай сістэмы насякомых быў узнагароджаны Парыжскай акадэміяй навук прэміяй Тора.
Памёр у Санкт-Пецярбургу 17(29) лістапада 1891 года. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках, магіла страчана.
Зноскі
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Брандт, Эдуард Карлович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 594–595.