Перайсці да зместу

Эдуард Мяннік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Мяннік
эст.: Eduard Männik
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1906(1906-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1966(1966-01-30)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Узнагароды

Эдуард Мя́ннік (эст.: Eduard Männik; 12 студзеня 1906, г. Тарту, Эстонія — 30 студзеня 1966, Талін) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1965).

Друкаваўся з 1921 года. У сацыяльна-крытычным рамане «Шэры дом» (1930), кнігах апавяданняў і аповесцей «Дваццаць гадоў назад» (1953), «За калючым дротам» (1954) падзеі грамадска-палітычнага жыцця даваеннай Эстоніі. Кнігі апавяданняў «Выпрабаванне сэрцаў» (1946), «Пятнаццаць крокаў» (1947, Дзяржаўная прэмія Эстоніі 1948), «Барацьба працягваецца» (1950), «Франтавыя апавяданні» (1962) пра вытокі гераізму і мужнасці народа ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтар аповесці «Гісторыя аднаго кахання» (1954), зборнік навел «Людзі на чашы шаляў» (1959) маральна-этычнай тэматыкі, кніг сатыры «Папыхваючы люлькай» (1964), «Голас пустой бочкі» (1965). Пісаў для дзяцей.

На беларускую мову асобныя творы Мянніка пераклаў Г. Шупенька.

Зноскі

  1. а б Eduard Männik // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в https://sisu-vana.ut.ee/ewod/m/mannik Праверана 25 мая 2024.