Эдуард Станіслававіч Жаўнераў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Эдуард Жаўнераў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдуард Станіслававіч Жаўнераў
Нарадзіўся 1 лістапада 1987(1987-11-01)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 — 2008 Сцяг Беларусі Савіт (Магілёў) 32 (0)
2007   Сцяг Беларусі Спартак (Шклоў) 19 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 30 (1)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 14 (0)
2012   Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 2 (0)
2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 0 (0)
2013   Сцяг Беларусі Віцебск 26 (0)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 48 (1)
2016 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2016 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2017 Сцяг Літвы Ёнава 18 (0)
2018 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 28 (2)
2019 — Сцяг Беларусі Смалявічы
Нацыянальная зборная**
2010 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2018.

Эдуард Жаўнераў (нар. 1 лістапада 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве горада Магілёва Аляксандр Сяднёў, які збіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіта», з якім дайшоў да Вышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам з якім узяў бронзавыя медалі чэмпіянату, а на наступны сезон дайшоў да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.

У студзені 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама» (узамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Мацвеенка). З мая 2011 года, калі трэнерам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыннікаў, Жаўнераў стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сезону сеў на лаўку.

У выніку першую палову сезону 2012 правёў у арэндзе ў «Дняпро», але і там не здолеў замацавацца. Улетку 2012 года разарваў кантракт з «Дынама» і перайшоў у «Белшыну», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах.

У пачатку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клубе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У сакавіку 2014 года пасля доўгага прагляду падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[2], дзе ўлетку таго ж года канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з брэстчанамі[3]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў, але па заканчэнні сезону пакінуў клуб[4].

З лютага 2016 года трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпро», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з магіляўчанамі і перайшоў у «Белшыну»[6], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[7].

У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Ёнава»[8], а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Белшыну»[9].

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[10].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2010 года, дзякуючы добраму выступу за «Дняпро» у Лізе Еўропы, атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі. 11 жніўня 2010 года згуляў сваю адзіную гульню за зборную, якой стаў таварыскі матч супраць Літвы (2:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]