Эдуард Сямёнавіч Ханок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Сямёнавіч Ханок
Дата нараджэння

18 красавіка 1940(1940-04-18) (77 гадоў)

Месца нараджэння

Казахская ССР

Краіна

Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь

Альма-матар

Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага[d]

Прафесіі
Жанры

песня

Супрацоўніцтва

Эдуард Хіль, Ала Пугачова, Крысціна Арбакайтэ, Песняры, Верасы, Самацветы, Сябры, Аляксандр Саладуха

Узнагароды
Народны артыст Беларусі

Эдуард Сямёнавіч Ханок (18 красавіка 1940) — беларускі музыкант і кампазітар. Народны артыст Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям'і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам з сям'ёй пераехаў жыць у горад Брэст Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].

У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску. Падчас навучання ў Мінску па вечарах будучы кампазітар іграў у рэстаране «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасці) і кватараваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].

У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросце 20 год ён напісаў сваю першую песню)[1]. З 1973 — член Саюза кампазітараў; з 2001 — заслужаны дзеяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].

Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой з лютага 2010 года (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расійскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расійскай Федэрацыі Генадзя Райкова балатаваўся ў Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар'ер[1]. Мае дзвюх дачок — Руслану (старэйшую), Святлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго творы ўваходзiлi ў рэпертуар Алы Пугачовай, Эдуарда Хiля, ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песняры». З'яўляецца аўтарам папулярных песень «Зима» («Потолок ледяной»), «Песня первоклассника» («То ли еще будет»), «Журавлик» («Ты возьми меня с собой»), «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы» («Лягу, прылягу»), «Самурай», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Жаўраначка».

«Тэорыя хваль»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адыходу ад кампазітарскай дзейнасці Эдуард Ханок заняўся даследаваннем заканамернасцей савецкай эстрады і найноўшага расійскага шоу-бізнесу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваль» альбо «тэорыю творчых хваль», паводле якой кожны артыст перажывае максімум дзве хвалі папулярнасці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае даследчыя погляды кампазітар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасці савецкай і расійскай спявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафесій, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асоб таксама ўвайшоў Уладзімір Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плануе размясціць у Віцебску[5].

Песні, аўтары словаў і выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песняры», Леў Лешчанка
  • «Верба» (Юрый Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы»
  • «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры»
  • «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
  • «Давай поговорим» (Ілья Рэзнік) Юрый Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль
  • «Две минуты» (Д.Касцюрын) Аіда Вядзішчава
  • «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк
  • «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль
  • «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль
  • «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава
  • «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкаў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль
  • «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава
  • «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка
  • «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Таццяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль
  • «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка»
  • «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песняры» і дзіцячы хор
  • «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава
  • «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль
  • «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль
  • «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны
  • «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песняры»
  • «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль
  • «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка
  • «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка
  • «Служить России» (Ілья Рэзнік) Акадэмічны ансамбль песні
  • «Солнышко смеётся» (І. Векшагонава) Крысціна Арбакайтэ
  • «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя»
  • «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова
  • «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ілья Рэзнік) Ала Пугачова
  • «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка
  • «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімір Макараў
  • «Шуточная строевая» (В. Харытонаў) Уладзімір Макараў, Эдуард Хіль
  • «Я иду по дороге» (А. Пракофьев) Вольга Вардашава
  • «Я у бабушки живу» (І. Шаферан) ВІА «Верасы»
  • «Тик-Так ходики» (С. Харын) ВІА «Балаган Лімітэд»
  • Песні да мультфільма «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень С. Палякоў у выкананні ВІА «Песняры»
  • Песні да мультфільма «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песень А.Вольскі ў выкананні рок-групы «Сузор'е»

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Эдуард Ханок (руск.) . calend.ru. Праверана 24 лютага 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 Ольга УЛЕВИЧ Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (руск.) . Комсомольская правда в Белоруссии. Праверана 24 лютага 2011.
  3. Эдуард Семенович Ханок (руск.) . peoples.ru. Праверана 24 лютага 2011.
  4. «Пугачева и Галкин - два чмо». Эдуард Ханок критикует современный шоу-бизнес (руск.) . ПОЛИТ.РУ. Праверана 24 лютага 2011.
  5. 5,0 5,1 5,2 Виктория АРОНОВА Эдуард Ханок: «Пугачева мне еще спасибо скажет!» (руск.) . Газета по-кивески. Праверана 24 лютага 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]