Эдуар Глісан
| Эдуар Глісан | |
|---|---|
| фр.: Édouard Glissant | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Mathieu Édouard Glissant[1] |
| Дата нараджэння | 21 верасня 1928[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 лютага 2011[4][2][…] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, раманіст, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык |
| Гады творчасці | з 1950 |
| Прэміі | |
Эдуар Глісан (фр.: Édouard Glissant, 21 верасня 1928, Сент-Мары, Марцініка — 3 лютага 2011, Парыж) — марцінікскі пісьменнік, паэт і літаратурны крытык. Лічыцца адным з самых уплывовых карыбскіх пісьменнікаў. У сваіх працах ўздымаў пытанне посткаланіяльнай ідэнтычнасці і тэорыі культуры.
Вучыўся ў ліцэі Шэльшэра, выпускніком якога таксама былі Эме Сезэр і Франц Фанон. Там пазнаёміўся з Леонам Дама, разам з якім яны пазней далучыліся да Леапольда Сенгора, будучага прэзідэнта Сенегала, і сфармулявалі канцэпцыю негрыцюду.
У 1946 годзе атрымаў стыпендыю французскага ўрада і пераехаў у Парыж, дзе вывучаў філасофію, этналогію і літаратуру. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Сарбоне. У пачатку 1950-х гадоў апублікаваў свае першыя паэтычныя творы. У 1958 годзе атрымаў прэмію Ренода за свой першы раман La Lézarde. Быў удзельнікам антыкаланіяльнага руху, з-за чаго з 1961 па 1965 яму быў забаронены выезд з Францыі. У 1965 годзе вярнуўся на Марцініку і заснаваў Інстытут марцінікскіх даследаванняў. З 1980 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам «Кур’ера ЮНЕСКА». З 1995 па 2007 год быў прафесарам французскай літаратуры ва Універсітэце Нью-Ёрка.
За сваё жыццё напісаў восем раманаў і адзінаццаць паэтычных зборнікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Edouard Glissant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Édouard Glissant // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.repeatingislands.com/2011/02/03/edouard-glissant-passed-away-today