Эдуар Даладзье
| Эдуар Даладзье | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Édouard Daladier | |||||||
| Эдуар Даладье (у цэнтры) з Іаахімам фон Рыбентропам на сустрэчы па заключэнні Мюнхенскай дамовы ў 1938 г. | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Жазеф Поль-Банкур | ||||||
| Пераемнік | Альбер Саро | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Каміль Шатан | ||||||
| Пераемнік | Гастон Думерг | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леон Блюм | ||||||
| Пераемнік | Поль Рэйно | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 чэрвеня 1884[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
10 кастрычніка 1970[1][4][…] (86 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Жонка | Мадэлін Лафон[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Эдуар Даладзье (фр.: Édouard Daladier; 18 чэрвеня 1884[1][2][…], Карпантра[3] — 10 кастрычніка 1970[1][4][…], XVI акруга Парыжа[5]) — французскі палітык, дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Францыі ў 1933, 1934, 1938—1940 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 чэрвеня 1884 года.
У 1924—1928 гадах пачаў сваю палітычную кар’еру на розных міністэрскіх пасадах. Пасля ўступлення ў партыю радыкальных сацыялістаў, становіцца адным з яе лідараў. На працягу 1933 і 1934 гадоў упершыню становіцца кіраўніком урада. Яго праўленне адзначылася ўзброенымі сутыкненнямі паміж прадстаўнікамі вельмі правых і вельмі левых партый у Парыжы. 6 лютага 1934 года пасля няўдалага штурму будынка парламента Францыі баявікамі прафашысцкіх арганізацый Даладзье падаў у адстаўку.
У новым ўрадзе Народнага фронту 1936 года ўзначаліў ваеннае міністэрства. Пасля падзення Народнага фронту 10 красавіка 1938 года другі раз стаў Прэм’ер-міністрам Францыі. У 1938 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Мюнхенскага пагаднення, адмовіўшыся ад саюзніцкіх абавязацельстваў у адносінах да Чэхаславакіі. У сакавіку 1940 года сышоў у адстаўку.
Памёр 10 кастрычніка 1970 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Edouard Daladier // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edouard Daladier // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б birth certificate Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ а б Edouard Daladier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б пасведчанне аб смерці — С. 3. Праверана 3 красавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуар Даладзье
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Ваклюз
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1970 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1914—1918
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Асобы
- Міністры калоній Францыі
- Прэм’ер-міністры Францыі
- Міністры замежных спраў Францыі
- Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
- Вязні канцэнтрацыйных лагераў
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)