Перайсці да зместу

Эдуар Стэфан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуар Стэфан
фр.: Édouard Stephan
Род дзейнасці астраном
Дата нараджэння 31 жніўня 1837(1837-08-31)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1923(1923-12-31) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

Эдуар Стэфан (фр.: Édouard Stephan; 31 жніўня 183731 снежня 1923) — французскі астраном.

Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе, выпусціўся ў 1862 годзе. З 1864 да 1907 года быў дырэктарам Марсельскай абсерваторыі (да 1872 года разам з У. Левер’е).

У 1866 годзе адкрыў два астэроіды.

З 1870 да 1875 г. вывучаў туманнасці, некалькі іх адкрыў. У 1873 годзе (па іншых дадзеных, у 1874) годзе ён стаў першым, хто паспрабаваў вызначыць вуглавы дыяметр Сірыуса з дапамогай інтэрфераметрыі (ён выкарыстаў для гэтага 80-сантыметровы рэфлектар). Аднак спроба аказалася няўдалай.

У 1882 годзе ён адкрыў галактыку NGC 6027. Таксама ён адкрыў знакаміты Квінтэт Стэфана — групу з 5 галактык.

Удзельнічаў у адкрыцці каметы Стэфана — Отэрма, якая была названая яго імем.

Зноскі

  1. Jean Marie Edouard Stephan // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. , Jean Marie Edouard Stephan // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.