Эдынбургскае каралеўскае таварыства
| Эдынбургскае каралеўскае таварыства | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | акадэмія навук і дзяржаўная акадэмія навук[d] |
| Кіраўнік | John M. Ball[d][4] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1783[1][2] |
| Член у | |
| rse.org.uk | |
Эдынбургскае каралеўскае таварыства (англ.: The Royal Society of Edinburgh) — шатландская нацыянальная Акадэмія навук і славеснасці.
У адрозненне ад Каралеўскага Лонданскага таварыства, ахоплівае гуманітарную сферу, у тым ліку гісторыю і літаратуру.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1737 годзе ад Эдынбургскага медыцынскага таварыства аддзялілася Эдынбургскае таварыства па развіцці мастацтваў і навук і асабліва ведаў аб прыродзе. У наступным годзе грувасткая назва была зменена на Эдынбургскае філасофскае таварыства, якое ў сваю чаргу было пераўтворана ў 1783 годзе ў Эдынбургскае каралеўскае таварыства. Сярод яго заснавальнікаў былі многія карыфеі шатландскага Асветніцтва, у тым ліку Уільям Робертсан, Адам Сміт, Уільям Кален, Х’ю Блэр, Адам Фергусан, Джэймс Хатан, Джозеф Блэк, Томас Рыд, Аляксандр Манро і Джэймс Уат.
Станам на 1 сакавіка 2019 года членамі таварыства з’яўляюцца больш за 1600 чалавек.
Зноскі
- ↑ а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ а б в https://agorha.inha.fr/ark:/54721/f54341e9-24e4-4756-8585-698c7253d99c
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://rse.org.uk/professor-sir-john-ball-elected-new-president-of-the-royal-society-of-edinburgh/
- ↑ https://allea.org/members Праверана 17 студзеня 2023.