Эдынбургскі вазапісец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдынбургскі вазапісец
Партрэт
Род дзейнасці: мастак, вазапісец чорнафігурнага стылю, атычны вазапісец
Дата нараджэння: VI стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння:
Commons-logo.svg Эдынбургскі вазапісец на Вікісховішчы

Эдынбургскі вазапісец (англ.: Edinburgh Painter) — умоўная назва старажытнагрэчаскага майстра па лекіфу з яго роспісам, што захоўвае музей у горадзе Эдынбург, Шатландыя.

Звесткі аб майстры і творах[правіць | правіць зыходнік]

Пелей перадае Ахілеса на выхаванне кентаўру Хірону, лекіф з белым фонам, Эдынбургскі вазапісец, каля 500 да н. э., Нацыянальны археалагічны музей Афін

Звестак пра Эдынбургскага вазапісца захавалася мала. Ён паходзіў з Атыкі і працаваў ў чорнафігурнай тэхніцы вазапісу. На пачатак 21 стагоддзя знойдзена і атрыбутавана, як творы гэтага майстра каля ста ваз. Назву атрымаў па твору, які зберагае Нацыянальны музей Шатландыі ў горадзе Эдынбург. Пераважна мастак распісваў лекіфы, гідрыі і леканы (менавіта гэтыя тыпы ваз пераважаюць сярод знойдзеных узораў).

У стылістычнай манеры Эдынбургскага майстра працавалі вазапісцы Дыясфос і вазапісец Сапфо, магчыма, яго вучні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]