Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера
| Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера | |
|---|---|
| англ.: Edinburgh Napier University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Edinburgh Napier University |
| Заснаваны | 1964 |
| Год рэарганізацыі | 1992 |
| Студэнты | 17 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Эдынбург, Шатландыя |
| Сайт | napier.ac.uk |
Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера (англ.: Edinburgh Napier University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эдынбург у Шатландыі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічны каледж імя Непера, папярэднік сучаснага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1964 годзе, узяўшы сваю назву ад шатландскага матэматыка і філосафа XVI стагоддзя Джона Непера. Тэхнічны каледж стаў універсітэтам у 1992 годзе. У 2009 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера.
Універсітэт канцэнтруецца вакол трох асноўных кампусаў у Эдынбурзе. У ім навучаецца больш за 19 500 студэнтаў, у тым ліку якія вучацца па транснацыянальных праграмах за мяжой і праз інтэрнэт. У 2018 годзе вучэльня ўключала амаль 9 500 замежных студэнтаў і студэнтаў з ЕС з больш чым 140 краін свету.
Cтруктура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа прыкладных навук
- Школа мастацтваў і крэатыўных індустрый
- Школа бізнесу
- Школа вылічальнай тэхнікі
- Школа інжынерыі і навакольнага асяроддзя
- Школа здароўя і сацыяльнай дапамогі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдынбургскі ўніверсітэт імя Непера- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы