Эд Харыс
Э́двард А́лен Ха́рыс (англ.: Edward Allen Harris; нар. 28 лістапада 1950, Энглвуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр і рэжысёр. Самыя значныя свае ролі выканаў у фільмах «Апалон-13» (1995), «Шоу Трумана» (1998), «Полак» (2000) і «Гадзіны» (2002), дзякуючы якім атрымліваў намінацыю на прэмію «Оскар».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў штаце Нью-Джэрсі, дзе першапачаткова і гадаваўся[5]. У школе захапляўся амерыканскім футболам, гуляючы ў школьнай камандзе. Па пераездзе сям’і ў Нью-Мексіка Харыс захапіўся тэатрам. Навучаўся ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў, пасля чаго выступаў у тэатрах. З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў з’яўляцца ў тэлевізійных ролях, а пасля ў кінематографе. Сярод яго роляў вылачаюцца выкананні ў фільмах «Сапраўдныя мужчыны» (1983), «Бездань» (1989), «Стан ласкі» (1990), «Гленгары Глен Рос» (1992), «Фірма» (1993), «Апалон-13» (1995), «Ніксан» (1995), «Скала» (1996), «Шоу Трумана» (1998), «Мачаха» (1998), «Полак» (2000), «Цудоўны розум» (2001), «Вораг ля брамы» (2001), «Гадзіны» (2002), «Апраўданая жорсткасць» (2005), «Бывай, дзіцятка, бывай» (2007), «Скрозь снег» (2013), «Маці!» (2017) і «Страчаная дачка» (2021).
Пэўную папулярнасць атрымаў дзякуючы выкананню ролі ў вестэрн-серыяле «Свет Дзікага Захаду» кампаніі HBO.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.tvrage.com/person/id-30561/Ed+Harris
- ↑ Ed Harris // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://filmografie.osobnosti.cz/ed-harris
- ↑ http://ibdb.com/person.php?id=44228
- ↑ Stein, Ruthe (March 25, 2001). «They’re Ready For Their Close-Ups: Camped out at Oscars, the starstruck wait to sneak a peek». San Francisco Chronicle.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эд Харыс
- Эд Харыс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Берген
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Акцёры ЗША
- Акцёры тэлебачання ЗША
- Кінапрадзюсары ЗША
- Кінарэжысёры ЗША
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск»