Эжэзэрс
Выгляд
| Эжэзэрс | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 169,4 м |
| Даўжыня |
|
| Плошча |
|
| Аб’ём | 0,061 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 6,4 м і 21 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 120 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Эжэзэрс (лат.: Ežezers) — возера на тэрыторыі Эзэрніецкай і Андзэльскай валасцей Дагдскага краю Латвіі. Астравы. Найбольшая даўжыня возера — 8,2 км; шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 39,5 км (разам з берагавымі лініямі астравоў — больш за 50 км). Плошча паверхні — 9,879 км². Вышыня возера над узроўнем мора — 169,4 м. Сярэдняя глыбіня возера — 6,4 метра, максімальная — 21 метр. Дно камяністае, пясчанае, месцамі пакрыта пластом глею таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра. Берагі месцамі спадзістыя, месцамі — стромкія. У возера ўпадае 12 невялікіх рэк; выцякае адна — Нарута, якая належыць басейну Даўгавы.
