Эжэн Іанеско

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эжэн Іанеско
Eugène Ionesco
Eugene Ionesco 03.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Eugen Ionescu
Дата нараджэння: 26 лістапада 1909(1909-11-26)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 сакавіка 1994(1994-03-28)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, празаік
Кірунак: тэатр абсурду, дадаізм
Жанр: п'еса, раман, апавяданне, навела, эсэ
Мова твораў: французская мова[2], румынская мова[2] і нямецкая
Дэбют: «Лысая спявачка» (1950)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі: Еўрапейская літаратурная прэмія (1970), Іерусалімская прэмія (1973)
Узнагароды:
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эжэ́н Іанеско́ (фр.: Eugène Ionesco, першапачаткова Эўджэ́н Іане́ску, 26 лістапада 1909, Слаціна, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — французскі драматург, адзін з вядучых прадстаўнікоў нелагічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатр абсурду».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Іанеску 26 лістапада 1909 года ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала французская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у французскай вёсцы Ля Шапель-Антэнез. Сельскае жыццё было шчаслівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасці сталага Іанеско.

У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там не больш за два гады. Ва ўзросце трынаццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Румынію і да дваццаці шасці гадоў падзеі яго жыцця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў французскай і румынскай культуры на светапогляд будучага пісьменніка і драматурга было супярэчлівым, дваістым.

Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўніверсітэт, Эжэн вывучаў французская мову і літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысць. На працягу некалькі гадоў пасля пераезду ў Румынію французская мова стала забывацца. Разумець яго правільна і размаўляць на ёй Іанеско мог, а вось здольнасць да пісьмовай творчасці паступова страцілася. Гэта акалічнасць падпіхнула яго да стараннага паўтору і замацаванню ведаў. З 1929 года Эжэн сам заняўся выкладаннем французскае. У гэты перыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.

Ва ўзросце дваццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філасофскую доктарскую дысертацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера».

Яшчэ ў часы вучобы ва ўніверсітэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадстве. Сваёй творчасцю Іанеско імкнецца паказаць непрыманне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму і ідэалагічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п'есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасці.

У 1970 годзе Эжэн Іанеско стаў членам французскай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п'ес, а таксама аповедаў, эсэ і біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзённіка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 годзе Іанеско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».

Памёр Іанеско ў Парыжы 28 сакавіка 1994 года пасля цяжкай і пакутлівай хваробы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыі, характары і дыялогі яго п'ес вынікаюць хутчэй выявамі і асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў і асацыяцый. Сюррэалізм п'ес Іанеско вядзе сваё паходжанне ад цыркавога блазнавання, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага і сярэдневяковага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчванне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць акцёраў; рэчы знаходзяць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.

У «трагедыі мовы» «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п'есе Іанеско, малюецца свет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасці». Іанеско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі серый дзіцячых кніг.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1950 «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve)
  • 1951 «Урок» (La leon)
  • 1952 «Крэслы» (Les chaises)
  • 1953 «Новы жыхар» (Le nouveau locataire)
  • 1957 «Будучыня ў яйках» (L'Avenir est dans les eufs)
  • 1959 «Забойца па пакліканні» (Tueur sans gages)
  • 1959 «Насарогі» (Rhinocros)
  • 1962 «Паветраны пешаход» (Le piton de l'air)
  • 1962 «Кароль памірае» (Le roi se meurt)
  • 1962 «Нататкі і абвяржэнні»
  • 1964 «Смага і голад» (La soif et la faim)
  • 1973 «Макбет» (Macbett)
  • 1973 «Гэты страшэнны бардэль»
  • 1974 «Пустэльнік» (La solitaire)
  • 1975 «Чалавек з валізкамі»
  • 1980 «Вандраванне сярод мерцвякоў» (Le voyage chez les morts)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118555707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Eugene Ionesco // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Eugène Ionesco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118555707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]