Эжэн Ізаі
| Эжэн Ізаі | |
|---|---|
| Eugène Ysaÿe | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 16 ліпеня 1858 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 мая 1931 (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | Бельгія |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Анры В'ётан[3], Henri Wieniawski[d][3] і Rodolphe Massart[d] |
| Прафесіі | выканаўца, дырыжор, кампазітар |
| Інструменты | Скрыпка |
| Выхаванцы | Julia Klumpke[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Эжэн Ізаі (фр.: Eugène Ysaÿe; 16 ліпеня 1858, Льеж — 12 мая 1931, Брусель) — бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар.
Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі, скрыпача і дырыжора. Затым вучыўся ў Льежскай кансерваторыі ў Дэзірэ Хейнберга, Леона і Радольфа Масараў. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 г., ён яшчэ некаторы час займаўся ў Бруселі пад кіраўніцтвам Генрыка Веняўскага і нарэшце ў 1876—1879 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў Анры В'ётана.
У 1880—1882 гг. Ізаі займаў пасаду канцэртмайстра ў берлінскім аркестры Бен'яміна Більзэ (змяніўшы на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Сезара Томсана), у гэты ж перыяд ён здзейсніў канцэртную паездку па Скандынавіі разам з Антонам Рубінштэйнам. У 1883—1886 гг. Ізаі жыў і працаваў у Парыжы, дзе ў яго ўстанавіліся асабістыя і творчыя сувязі з вядучымі французскімі кампазітарамі — у прыватнасці, Сезар Франк прысвяціў яму сваю санату для скрыпкі і фартэпіяна. З 1886 пасяліўся ў Бруселі.
Зноскі
- 1 2 Изаи Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 https://popups.uliege.be/1371-6735/index.php?id=2864&file=1&pid=2861 — С. 74.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Льежы
- Памерлі 12 мая
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Бруселі
- Пахаваныя на Іксельскіх могілках
- Выпускнікі Брусельскай кансерваторыі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XIX стагоддзя
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Бельгіі
- Скрыпачы Бельгіі
- Акадэмічныя музыканты Бельгіі