Эжэн Анатоль Дэмарсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эжэн Дэмарсэ
Eugène-Anatole Demarçay
Дата нараджэння 1 студзеня 1852(1852-01-01)
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 5 сакавіка 1903(1903-03-05) (51 год)
Месца смерці Парыж
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія, спектраскапія
Месца працы Політэхнічная школа
Альма-матар Політэхнічная школа
Вядомы як адкрывальнік еўропія

Эжэн Анатоль Дэмарсэ (фр.: Eugène-Anatole Demarçay; 1 студзеня 1852, Парыж, Францыя — 5 сакавіка 1903, Парыж, Францыя) — французскі хімік, які адкрыў рэдказямельны элемент еўропій.

Асноўныя працы прысвечаны арганічнай і неарганічнай хіміі. Быў спецыялістам у спектраскапіі. У 1870-х гадах праводзіў даследаванні эсенцыі і эфіраў ненасычаных кіслот. Пазней у 1880-х гадах вывучаў лятучасць металаў пры нізкіх цісках і тэмпературах. У працэсе гэтых работ Э. Дэмарсэ прапанаваў канструкцыю высокаэфектыўнага апарата, прызначанага для стварэння нізкіх тэмператур. Апарат працаваў на прынцыпе астуджэння пашыральнага газу. У 1890 годзе ўдасканаліў метад падзелу рэдказямельных металаў, што дазволіла яму вылучыць шэраг новых элементаў, у прыватнасці так званую «самарыевую зямлю» (у 1896). Пазней у 1901 годзе пасля падрабязнага спектраскапічнага аналізу даказаў, што гэты элемент з'яўляецца еўропіем. Прывёў адзін з доказаў наяўнасці новага элемента радыя ва ўранавых адходах — шляхам правядзення спектраскапічнага аналізу паказаў прысутнасць у іх новай лініі.