Эжэн Анры Брысон
Эжэн Анры Брысон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Henri Brisson | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жуль Феры | ||||||
Пераемнік | Шарль дэ Фрэйсінэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жуль Мелен | ||||||
Пераемнік | Шарль Дзюпюі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 ліпеня 1835[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 красавіка 1912 (76 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Эжэн Анры Брысон (фр.: Eugène Henri Brisson; 31 ліпеня 1835, Бурж — 14 красавіка 1912, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, старшыня парламента і двойчы прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Бурж у сям’і адваката. З маладосці быў звязаны з левай палітычнай думкай. У 1871 годзе быў абраны ў Нацыянальны сход, дзе далучыўся да радыкальнай левай фракцыі. Быў перакананым прыхільнікам увядзення абавязковай адукацыі і праціўнікам уплыву Каталіцкага Касцёла на грамадскае жыццё.
У 1881 годзе ён стаў старшынёй Нацыянальнага сходу, а 6 красавіка 1885 года — прэм’ер-міністрам Францыі, змяніўшы на гэтай пасадзе Жуля Феры. Аднак ужо 7 студзеня 1886 года яго ўрад быў заменены кабінетам Шарля дэ Фрэйсінэ.
Другі раз ён заняў пасаду прэм’ера 20 чэрвеня 1898 года — у час глыбокага палітычнага крызісу, выкліканага справай Дрэфуса, якая падзяліла французскае грамадства. Нягледзячы на значную падтрымку, падаў у адстаўку 1 лістапада 1898 года, бо не здолеў стабілізаваць сітуацыю.
Адыграў важную ролю ў раскрыцці Панамскай афёры, аднаго з найбуйнейшых карупцыйных скандалаў таго часу. У 1894 і пазней ён балатаваўся на пасаду прэзідэнта Францыі, аднак безвынікова. З 1906 года зноў быў старшынём Нацыянальнага сходу, застаючыся ўплывовай фігурай у французскай палітыцы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Henri, Eugène Brisson // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henri Brisson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.