Эзель-Вікскае біскупства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эзэль-Вікскае біскупства ў другой палове XIII стагоддзя
Эзэль-Вікскае біскупства ў XVI стагоддзі
Біскупскі замак у Арэнсбургу

Э́зэль-Ві́кскае біскупства, таксама Э́зэльская епіскапія (ням.: Bistum Ösel-Wiek); у эстонскіх крыніцах Саарэ-Ляэнемааская епіскапія (эст.: Saare-Lääne piiskopkond) — духоўна-феадальнае княства, якое існавала ў заходняй, а таксама астраўной частцы сучаснай Эстоніі ў перыяд 12281560 гадоў. Узнікла ў 12271228 гадах пасля таго як у Прыбалтыку ўварваўся Ордэн мечнікаў, з 1237 года вядомы як Лівонскі ордэн. Нагодай да паходаў германскіх крыжакоў было заваяванне і гвалтоўная хрысціянізацыі мясцовых прыбалтыйскіх плямёнаў (куршы, лівы і г.д.), асноўнай мэтай — захоп зямлі і каланізацыя яе нямецкімі пасяленцамі.

Эзэль-Вікская епіскапія была абвешчана 1 кастрычніка 1228 года, канчаткова аформілася да 1234 года. Вярхоўнымі кіраўнікамі княства сталі нямецкія біскупы і набліжанае да іх нямецкае духавенства, якое эксплуатавала мясцовых эстонскіх сялян. У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Курляндскае біскупства, Дэрпцкае біскупства і Эзэль-Вікскае біскупства ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў Германскай сярэдневяковай Прыбалтыкі.

Тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Эзэль-Вікскага біскупства стваралася стыхійна падчас прыбалтыйскіх крыжовых паходаў і складалася з некалькі анклаваў: часткі астравоў Саарэмаа (па-нямецку «Эзэль» — адкуль і пайшла яго назва), Хіюмаа, меншыя астравы, а таксама землі Ляэнемаа на кантыненце, унутры якога меліся цераспалосныя анклавы ўласна Лівонскага ордэна. Агульная плошча епіскапіі складала 7.600 кв.км, уключаючы некалькі бейлівікаў. Сам біскуп з'яўляўся васалам «Свяшчэннай Рымскай імперыі», а таксама, намінальна — Рымскага Папы. Біскупства спачатку з'яўлялася строга каталіцкім, аднак у 16 стагоддзі ўсё большае распаўсюджанне ў ім атрымала лютэранства.

Рэзідэнцыя біскупаў увесь час змянялася. Спачатку сталіцай быў Леаль, з 1251 года — Стары Пярну (Перона), каля 1265 года перамясцілася ў горад Гапсаль, затым на астраўную крэпасць Арэнсбург (Курэссаарэ), які падзяліў сталічную функцыю з Гапсалем.

У 13—14 стст. Лівонскі ордэн спрабаваў стварыць у Лівоніі адзіную дзяржаву для супрацьстаяння з суседзямі. У яе ён імкнуўся ўключыць і біскупства. У Лівонскай вайне 1558—1583 гадоў Лівонскі ордэн пацярпеў паражэнне ад расійскіх войскаў. Шукаючы абароны на захадзе, эзэль-вікскі біскуп у 1559 годзе пагадзіўся прадаць свае ўладанні дацкаму каралю Фрэдэрыку II, які ў 1560 годзе перадаў іх у кіраванне свайму брату герцагу Магнусу, які таксама атрымаў і былое Курляндскае біскупства ў Куроніі. У 1561 годзе зямлі біскупства былі падпарадкаваны Даніі, хоць духавенству было дазволена кіраваць востравам Саарэмаа да 1573 года.

У 1582—1583 гадах завяршыўся падзел зямель былога біскупства. Нямецкія феадалы на кантыненце і востраве Хіюмаа, якія асцерагаліся рускіх і польска-літоўскіх войскаў, прысягнуліся на вернасць шведскаму каралю. Утварылася Шведская Эстонія. Паўднёвыя астравы Муху і Саарэмаа замацавала за сабой Данія, якая валодала імі да 1645 года.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Готфрыд, 1228—1229,
  • вакантна
  • Генрых I, 1234—1260
  • Герман фон Буксгеўдэн, 1262—1285?
  • Генрых II, 1290—1294
  • вакантна
  • Конрад I 1297?-1307?
  • вакантна
  • Хартунг, 1310—1321
  • Якаў, 1322—1337
  • Герман II Осенбругскі (de Osenbrygge), 1338—1362
  • Конрад II, 1363—1374
  • Генрых III, 1374—1381
  • вакантна
  • Уінрых фон Кніпрад, 1385—1419
  • Каспар Шувенфлюг, 1420—1423
  • Крысціян Кубанд, 1423—1432
  • Іаган I, 1432—1438
  • Іаган II, 1439 дэ-юрэ — 1457 (дэ-факта з 1449 як малодшы Біскуп) сумесна з
  • Людальф Гроўв, 1449—1458 (дэ-факта з 1439, з 1449 у Саарэмаа і Дага як старэйшы Біскуп)
  • Іодакус Хёнштэйн, 1458—1471
  • Петэр Ветберг, 1471—1491
  • Іаган III, 1492—1515
  • Іаган IV, 1515—1527
  • Георг фон Тысенгаўзен, 1528—1530
  • Рэйнгальд фон Буксгеўдэн, 1532—1541
  • Іаган V фон Мюнхгаўзен, 1542—1560
  • Магнус Лівонскі (таксама прынц Даніі і герцаг Гольштэйна), 1560—1572 (пратэстанцкі біскуп, памёр у 1583 годзе)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]