Езус (кельцкая міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эзус)
Выява Езуса.

Езус, таксама Эзус[1] («пан» або «гаспадар») — бог у кельцкай міфалогіі, вядомы з двух манументаў (Парыж і Трыр) і радка ў Bellum civile Лукана.

Рымскі паэт I стагоддзя Лукан называе трыяду вярхоўных гальскіх багоў, прычым пад іх уласнымі імёнамі, і спосаб ахвярапрынашэння ім. Езус прымаў ахвяры павешаныя на дрэве; Тараніс — спаленыя ў плеценых кашах; Тэўтат — патопленыя ў бочцы з вадой.

Імя Езус звязваюць з старажытным індаеўрапейскім коранем Esu, што значыць «добры бог» або «бог-пан», падобна ірландскаму Дагдзе.

Зноскі

  1. Напісанне Езус і Эзус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.383.