Эйг Александр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эйг Александр
іўр.: אלכסנדר איג
Партрэт
Род дзейнасці: батанік, педагог
Дата нараджэння: 1894[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 ліпеня 1938(1938-07-30)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Месца працы:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Эйг Александр на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Alexander Eig на Віківідах
Старонка на Віківідах

Аляксандр Эйг (1894, Шчадрын, Мінская губерня, цяпер у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі — 30 ліпеня 1938, Іерусалім) — палесцінскі батанік яўрэйскага паходжання, глава кафедры батанікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і заснавальнік Нацыянальнага батанічнага саду Ізраіля на гары Скопус.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Батанік доктар Александр Эйг саджае першае дрэва ў садзе, 1931

Эйг Александр нарадзіўся ў мястэчку Шчадрын Мінскай губерні. У 1909 эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Вывучаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме. У 19261938 — загадчык аддзелам батанікі Эксперыментальнай сельскагаспадарчай станцыі (з 1929 — у складзе Яўрэйскага ўніверсітэта). У 1931 заснаваў Батанічны сад на Гары Скопус. З 1932 выкладаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 1931—33 — удзельнік навуковай экспедыцыі па Сірыі, Турцыі і Іраку. Калекцыя Эйга паслужыла асновай для гербарыя біялагічнага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Вёў даследаванні ў вобласці агульнай батанікі, геабатанікі. Упершыню апублікаваў апісанне многіх відаў раслін, табліцу фітагеаграфічных абласцей (1931). Сярод яго прац — «Унёсак у пазнанне флоры Эрэц-Ісраэль» (1926), «Расліннасць Эрэц-Ісраэль» (1927), «Расліннасць пояса светлых глеб прыбярэжнай раўніны Эрэц-Ісраэль» (1939).

Зноскі

  1. Swartz A. Alexander Eig // Open Library — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Eig // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. A. Eig // Harvard Index of BotanistsHarvard University Herbaria and Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.