Эйна Лейна
Эйна Лейна | |
---|---|
фінск.: Eino Leino | |
Імя пры нараджэнні | фінск.: Armas Einar Leopold Lönnbohm |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, журналіст, перакладчык, драматург, пісьменнік, літаратурны крытык |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1878[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1926[1][2] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Aino Kajanus[d], Hanna Laitinen[d] і Freya Schoultz[d] |
Дзеці | Eya Helka Leino[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эйна Лейна (фінск.: Eino Leino, сапраўднае прозвішча — Эйна Лёнбум, 6 ліпеня 1878, Палтама — 10 студзеня 1926) — фінскі пісьменнік. Вучыўся ў Хельсінскім універсітэце. Першыя зборнікі («Сакавіцкія песні», 1896, і іншыя) створаны пад уплывам паэзіі Генрыха Гейнэ. Пад уздзеяннем эстэтыкі неарамантызму напісаны зборнікі «Зімовая ноч» (1905), «Замаразкі» (1908), балады «Песні Халкі» (том 1-2, 1903—1916), раманы «Туамас Вітыка» (1906) і «Яна Рэнцю» (1907). Дэкаданцкія ўплывы праявіліся ў тэтралогіі «Нявольнік» (1911-13). У аповесці «Мядовая лапа» (1914) бунтарскія настроі, у зборніках «Эолава арфа» (1919), «Калі цвіце бэз» (1920) песімістычныя і трагічныя матывы. Рэфарматар традыцыйнай фінскай драматургіі (цыкл п’ес «Маскі», 1905—1911; «Калевала на сцэне», 1911). Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Ілюстраваная кніга майго жыцця» (1925).
На беларускую мову асобныя творы пераклаў Якуб Лапатка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Eino Leino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Eino Leino // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).