Эйрык (сын Хокана Магутнага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эйрык, сын Хокана Магутнага)
Эйрык Хокансан (Хоканарсан)
Eirik Håkonsson
Эйрык (на карціне — спыняе ката рукой) ратуе ад смерці Сігурда Буісана.
Эйрык (на карціне — спыняе ката рукой) ратуе ад смерці Сігурда Буісана.
Кіраўнік Нарвегіі
ад імя дацкага караля Свена Вілабародага
1000 — 1014
Папярэднік Олаф I Тругвасан
Пераемнік Свейн, сын Хокана Магутнага (ад імя дацкага караля Кнуда Вялікага)
Эрл Нартумбрыі
1016 — 1024
Папярэднік Утхрэд
Пераемнік Сівард

Нараджэнне 957
Смерць 1024
Род Ярлы Ладэ
Бацька Хокан Магутны[1]
Жонка Гіта Свенсдоцір[d][2][3]
Дзеці Хокан Эйрыксан[1]
Веравызнанне Сінкрэтызм
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эйрык, сын Хокана Магутнага (або Хоканарсан; нарв.: Eirik Håkonsson; 9571024) — кіраўнік Нарвегіі з 1000 па 1014 год пад цэнтральнай уладай Свена Вілабародага, незаконнанароджаны сын Хокана II Магутнага.

Яго бацька не прымаў удзелу ў выхаванні сына. У 995 годзе Олаф Тругвасан захапіў уладу ў Нарвегіі, Эйрык быў вымушаны бегчы ў Швецыю.

Хадзіў з рабаваннямі на Русь, у якой кіраваў Уладзімір I Святаславіч, вядомы факт нападу Эйрыка на Ладагу ў 997 годзе.

У 1000 годзе напаў на флот Олафа Тругвасана, які загінуў у гэтай бітве пры Свольдэры. Пасля гібелі Олафа Эйрык стаў кіраўніком Нарвегіі сумесна са сваім братам Свейнам у якасці васала Свена Вілабародага, караля Даніі.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.