Эйстэйн I Магнусан
Эйстэйн I Магнусан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Øystein I Magnusson | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Магнус III Басаногі | ||||||
Пераемнік | Сігурд I Крыжак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1088[1][2] |
||||||
Смерць |
29 жніўня 1123[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Магнус III[4] | ||||||
Жонка | Ingebjørg Guttormsdatter[d][5] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эйстэйн I Магнусан (нарв.: Øystein I Magnusson, каля 1088 — 29 жніўня 1123) — кароль Нарвегіі з 1103 па 1123 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эйстэйн быў старэйшым сынам караля Магнуса III, народжаным ад невядомай наложніцы нізкага паходжанняЗаконных дзяцей у Магнуса не было, таму пасля яго гібелі ў Ірландыі ў 1103 годзе суправіцелямі Нарвегіі фармальна сталі Эйстэйн і два яго малодшыя браты, Сігурд I Крыжак і Олаф Магнусан. Олаф памёр у 1115 годзе, не дасягнуўшы паўналецця, а Эйстэйн і Сігурд заставаліся суправіцелямі да смерці Эйстэйна ў 1123 годзе, пасля чаго Сігурд застаўся аднаасобным кіраўніком Нарвегіі.
З 1107 па 1110 год Сігурд браў удзел у крыжовым паходзе, і Эйстэйн быў фактычна аднаасобным кіраўніком краіны. Хоць яго адносіны з Сігурдам былі даволі напружанымі, ім удалося пазбегнуць адкрытага канфлікту. Эйстэйн у значнай ступені адказны за эканамічнае і культурнае развіццё Нарвегіі ў пачатку XII стагоддзя. Пры ім былі пабудаваны некалькі цэркваў, заснавана абацтва Мункеліў у Бергене. Ён заваяваў для Нарвегіі гістарычную вобласць Емтланд у паўночнай Швецыі, паводле «Кругу Зямнога» Сноры Стурлусана; Емтланд заставаўся ў складзе Нарвегіі да 1645 года.
Эйстэйн быў жанаты на Інгеборг, дачцэ Гутама. У іх была адзіная дачка, Марыя, маці прэтэндэнта на прастол падчас грамадзянскай вайны Олафа Нешчаслівага, як быў абвешчаны каралём у 1166 годзе, але затым зрынуты і вымушаны бегчы з краіны.
Зноскі
- ↑ https://nbl.snl.no/%C3%98ystein_1_Magnusson
- ↑ а б Øystein 1. Magnusson // Store norske leksikon — 2021. — ISSN 2464-1480 Праверана 15 чэрвеня 2022.
- ↑ Krag C. Øystein 1. Magnusson // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget, 2021. — ISSN 2464-1502 Праверана 15 чэрвеня 2022.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Claus Krag. «Øystein I Magnusson» I: Norsk biografisk leksikon, 2. utg. Bd 10. 2005