Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёлM:
англ.: Ace Ventura: Pet Detective
Жанр кінакамедыя[4][5], баявік, гомаэратызм у кіно[d] і American football film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Warner Brothers
Працягласць 83 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 4 лютага 1994[1], 26 мая 1994[2] і 20 мая 1994[3]
Наступны фільм Эйс Вентура: Калі кліча прырода
IMDb ID 0109040

«Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» (англ.: Ace Ventura: Pet Detective) — амерыканскі камедыйны фільм 1994 года з Джымам Кэры ў ролі Эйс Вентуры, дэтэктыва, які вышуквае жывёл. Гэтаму герою даручана знайсці выкрадзены талісман дэльфіна клуба па амерыканскім футболе «Маямі Долфінз». Рэжысёрам фільма стаў Том Шэд’як, які напісаў сцэнарый разам з Джэкам Бернштэйнам і Джымам Кэры. У фільме здымаліся таксама Кортні Кокс, Тон Лок, Шон Янг і былы абаронца клуба «Маямі Долфінз» Дэн Марына. Акрамя таго, у фільме эпізадычна з’яўляецца дэт-метал-гурт «Cannibal Corpse».

Кампанія «Morgan Creek Productions» спрадусавала фільм з бюджэтам у 15 мільёнаў долараў, а кампанія «Warner Brothers» выпусціла яго ў лютым 1994 года. У пракаце ў ЗША і Канадзе фільм атрымаў 72,2 мільёнаў долараў збораў, а ў іншых тэрыторыях — 35 мільёнаў долараў, што склала 107,2 мільёнаў долараў агулам. У цэлым кінастужка атрымала негатыўныя водгукі крытыкаў. У дадатак да фільму на наступны год выйшаў працяг гісторыі пад назвай «Эйс Вентура: Калі кліча прырода». Акрамя таго выходзіў мультыплікацыйны тэлесерыял пра прыгоды Эйс Вентуры, а потым выйшаў і асобны тэлефільм-працяг «Эйс Вентура малодшы: Вышук хатніх жывёл».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Эйс Вентура з’яўляецца эксцэнтрычным, неардынарным прыватным дэтэктывам, які жыве ў Маямі і спецыялізуецца на вышуку прыручаных жывёл. Ён змагаецца з аплатай арэнднай платы і часта здзекуецца з паліцэйскага пастарунку Маямі на чале з лейтэнантам Луісам Эйнгорнам, які лічыць Вентуру няздольным. За два тыдні да таго, як клуб па амерыканскім футболе «Маямі Долфінз» згуляе ў Суперкубку, іх талісман, афаліна па мянушцы Сняжынка, быў выкрадзены. Меліса Робінсан, галоўны спецыяліст прэсавай службы клуба, наймае Вентуру, каб той знайшоў Сняжынку.

Шукаючы ў акварыуме Сняжынкі падказкі, Вентура знаходзіць рэдкі аранжавы камень бурштыну з высечаным трохвугольнікам, які ён прызнае часткай кальца, якое атрымалі чэмпіёны НФЛ 1984 года. Эйс падазрае, што мільярдэр Рональд Кемп мог скрасці Сняжынку, бо ён вядомы тым, што збірае экзатычных жывёл праз падазроныя крыніцы. Вентура і Меліса пракрадаюцца да вечарыны Кемпа, дзе Вентура прымае акулу за Сняжынку, але акуля амаль яго не з'ядае. Кемп просіць прабачэння і паціскае руку Вентуры, які выяўляе на ​​адным з пальцаў Кемпа колца з бурштынавым каменем, ідэнтычным знойдзенаму Вентурай. Выключаючы Кемпа, бо ён не страціў бурштынавага каменя, Вентура прыходзіць да высновы, што выкрадальнік дэльфіну ёсць адзін з ігракоў клуба пераможнага 1984 года, і, магчыма, ён выкраў Сняжынку і спрабуе вызначыць вінаватага па іх кольцах.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду фільму «Los Angeles Times» паведаміла, што не так шмат крытыкаў было зачаравана подзвігамі Эйс Вентуры, а некалькі з іх заявілі, што гумар фільму неспагадлівы, безразважна пахабны і гамафобскі[9]. «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» у цэлым атрымаў дрэнныя водгукі крытыкаў паводле агрэгатара аглядаў «Metacritic», які 6 з 14 аглядаў ацаніў як негатыўныя. Гэта дало фільму агульны бал 37 з 100 магчымых[10]. Паводле парталу аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм мае сярэдні рэйтынг у 4,64/10.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  3. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet. Праверана 18 верасня 2019.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0109040/ Праверана 18 красавіка 2016.
  5. а б в http://www.metacritic.com/movie/ace-ventura-pet-detective Праверана 18 красавіка 2016.
  6. а б в г http://stopklatka.pl/film/ace-ventura-psi-detektyw Праверана 18 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0109040/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
  8. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  9. «It's Zany and Aces With Fans : Movies: 'Ace Ventura' with Jim Carrey has taken in $24.6 million, and is still going strong». Los Angeles Times.
  10. «'Ace Ventura: Pet Detective' is being considered for a reboot». NME.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]