Эйс (тэнніс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эйс (ці падача на вылет) — тэрмін, які пазначае ў тэнісе сітуацыю, калі той, хто падае́ выйграе ачко ў розыгрышы за кошт падачы, якая трапіла ў квадрат і пры гэтым прымаючы гулец не крануў мяча. Калі гулец закрануў мяча і мяч адляцеў у аўт, падача не лiчыцца эйсам. Эйсы з’яўляюцца адным з статыстычных паказчыкаў, за якімі сочаць ў прафесійным тэнісе.

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Сярод прафесіяналаў існуе некалькі рэкордаў па колькасці эйсаў.

Жанчыны[правіць | правіць зыходнік]

Спартсменка Колькасць эйсаў ў матчы
Крысціна Плішкава 31
Сабіна Лісіцкі 27
Аляксандра Стывенсан 25
Кая Канепі, Серэна Уільямс 24

Мужчыны[правіць | правіць зыходнік]

Спартсмен Колькасць эйсаў у матчы
Джон Ізнер 112
Нікаля Маю 103