Эйфелева вежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Эйфелева вежа
фр.: Tour Eiffel
48°51′30″ пн. ш. 2°17′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Стэфан Савестр[d]
Дата заснавання 28 студзеня 1887[3]
Вышыня 330 м[4][5]
Матэрыял каванае жалеза[d][6] і сталь[7]
Сайт toureiffel.paris (фр.)
toureiffel.paris/… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Э́йфелева ве́жа

Э́йфелева ве́жа (фр.: la tour Eiffel) — металічная вежа на Марсавым полі ў Парыжы, спраектаваная і пабудаваная кампаніяй інжынера Густава Эйфеля. Сам канструктар называў яе проста — 300-метровай вежай (tour de 300 mètres). З’яўляецца сусветна вядомым сімвалам Францыі і Парыжа ў прыватнасці, месцам паломніцтва турыстаў.

Вежа была ўзведзена да Сусветнай выстаўкі 1889 года (дата заканчэння пабудовы: 24 кастрычніка 1889), прысвечанай стагоддзю Французскай рэвалюцыі (1789), і служыла ўваходнай аркай. Першапачаткова планавалася, што праз 20 год вежа будзе знесена. Аднак з развіццём радыё і тэлебачання вежай пачалі карыстацца як пляцоўкай для антэн.

Першапачаткова вышыня Эйфелевай вежы складала 300 метраў. Аднак пазней на яе вяршыні была ўсталявана антэна і разам з ёй вышыня вежы складае 324 метра.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]