Экалагічныя праблемы Кітая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Экалагічныя праблемы ў Кітаі шматлікія, разнастайныя і ўсеабдымныя; яны сур’ёзна ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя краіны і рэгіёна і здароўя чалавека. Хуткая індустрыялізацыя, а таксама слабое экалагічнае заканадаўства — вось галоўныя ворагі кітайскай экалогіі. Кітайскі ўрад прызнае існуючыя праблемы і робіць некаторыя прыродаахоўныя захады, але звычыйна кволыя і неэфектыўныя.

Забруджванне атмасферы[правіць | правіць зыходнік]

Пекін без смогу і са смогам, 2005

У Кітаі найгоршая ў свеце сітуацыя з забруджваннем атмасферы. З 20 гарадоў з самым дымным небам 16 — кітайскія. Прычына таму — вугальная энергетыка і камунальная гаспадарка, імклівы рост аўтапарка. Ва ўмовах зімовага антыцыклону вялікія індустрыяльныя гарады паўночнага Кітая проста задыхаюцца ад смогу. Асабліва пакутуе Пекін, што ляжыць у замкнёным паніжэнні. Мяркуецца, што празмерная забруджанасць паветра выклікае рост лёгачных захворванняў, у тым ліку анкалагічных. Кітай падпісаў, Кіёцкі пратакол, але не узяў на сябе ніякіх абавязкаў і не спяшаецца змяншаць выкіды вуглякіслага газу.

Забруджванне вод[правіць | правіць зыходнік]

Кітайскі тыгр

Рэкі Кітая, нават самыя вялікія, ператварыліся ў сапраўдныя сцёкавыя канавы. Гэта звязана з выкідамі неачышчаных прамысловых і камунальных водаў і з вельмі спрэчнымі стандартамі дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальнікаў. Забруджаны нават падземныя воды, да чаго спрычынілася сельская гаспадарка.

Эрозія глебаў і апустыньванне[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка ў адказе і за імклівую эрозію глебаў. Лічыцца, што з 1949 Кітай згубіў пятую частку ворных земляў. Адбываецца гэта ў тым ліку з-за пашырэння пустынь, асабліва, пустыні Гобі. Паводле даследванняў 2007 года Кітай страчвае каля 4000 кв.км. прадукцыйных земляў штогод. Нягледзячы на тое, што з 1970-х на мяжы Гобі ствараюцца «зялёныя бар’еры», працяглыя засухі і нерацыянальныя метады вядзення сельскай гаспадаркі прыводзяць да пыльных бур, якiя назаляюць паўночнаму Кітаю кожную вясну, часам даходзячы да Карэі і Японіі.

Глабальнае пацяпленне[правіць | правіць зыходнік]

Раставанне леднікоў у Гімалаях можа патэнцыйна прывесці да недахопу вады для соцень мільёнаў чалавек.

Страта прыродных ландшафтаў і біяразнастайнасці[правіць | правіць зыходнік]

Прыродная расліннасць ва усходнім, густазаселеным, Кітаі амаль цалкам зведзена — субтрапічныя лясы засталіся толькі на стромых схілах гор ды ў нацыянальных парках. Следам за лясамі зніклі многія віды жывёл, напрыклад, алень Давіда, кітайскі тыгр, якіх цяпер можна сустрэць толькі ў заапарках.