Эканамічная рэнта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эканамічная рэнта звычайна вызначаецца эканамістамі як плата за тавары і паслугі звыш велічыні неабходнай для прыцягнення патрэбных фактараў вытворчасці ў вытворчыя працэсы і падтрымкі іх прапановы на рынку[1]. Атрымальніка эканамічнай рэнты называюць ранцье.

Эканамічная рэнта адрозніваецца ад іншых незаробленых і пасіўных прыбыткаў, уключаючы арэндную плату.[2][3][4] Гэтае адрозненне мае важнае значэнне для даходаў бюджэту і падатковай палітыкі. Пакуль існуе дастатковы бухгалтарскі прыбытак, урады могуць збіраць прыродную эканамічную рэнту ад рэсурсаў (такіх як зямля і карысныя выкапні) з мэтай напаўнення бюджэта, не рызыкуючы стварыць неспрыяльныя ўплывы праз падаткі на вытворчасць ці спажыванне. Акрамя таго эканамічная рэнта можа быць атрыманая як ліцэнзійныя плацяжы ці ўнёскі за здабычу мінеральных выкапняў, нафты і газу.

Азначэнні[правіць | правіць зыходнік]

Генры Джордж  (руск.), найбольш вядомы сваёй прапановай адзінага падатку на зямлю, вызначыў рэнту як «частку прадукцыі, якая назапашваецца ўладальнікамі зямлі (ці іншых прыродных рэсурсаў) у сілу валодання» і як «частку багацця дадзеную землеўладальнікам, таму што яны маюць выключнае права выкарыстання гэтых прыродных рэсурсаў».[5]

Паводле рэсурса ctrl-f-ekanomika.info эканамічная рэнта - гэта “бясплатны абед”: прыбытак без адпаведных вытворчых выдаткаў Архівавана 31 снежня 2010. … альбо прыбытак, які можа быць атрыманы нават падчас сну (вольны пераказ Дж. С. Мілля)

Класічная фактарная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Класічная фактарная рэнта, найперш, тычыцца платы за карыстанне нязменнымі (напрыклад, прыроднымі) рэсурсаімі. Класічнае азначэнне даецца як дадатковая аплата вышэй патрабуемай, каб заахвоціць ці забеспячыць вытворчасць.

  • «Плата за карыстанне эканамічным рэсурсам, якая не з'яўляецца неабходнай для заахвочвання яго вытворчасці»[6]
  • «Любая плата, якая не ўплывае на прапанову фактара вытворчасці»
  • «Плацёж за любы фактар вытворчасці з цалкам неэластычнай прапановай»[7]

Неакласічная рэнта па Парэта[правіць | правіць зыходнік]

Неакласічная эканоміка пашырае паняцце рэнты ўключаючы іншыя фактары, акрамя прыроднай рэсурснай рэнты. Але маркіроўка гэтай версіі «рэнты» можа быць некалькі апартуністычнай або проста няправільнай таму, што Вільфрэда Парэта, эканаміст, імем якога названая гэтая рэнта, магчыма і не прапаноўваў аніякай канцэптуальнай фармулёўкі для рэнты.[8][9]

  • «Лішні прыбытак звыш неабходнай сумы, каб захаваць фактар у яго бягучым выкарыстанні»
  • «Розніца паміж тым, як аплачваецца фактар вытворчасці, і як ён мусіў бы аплачваецца, каб утрымаць яго ў бягучым выкарыстанні»[10]
  • «Прыбытак вышэй рэальнага кошта выкарыстання ці вышэй звычайнага прыбытку неабходнага для ўтрымання рэсурса ў бягучым выкарыстанні»[11]

Манапольная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя прыбыткі звязаныя з юрыдычна прыведзенымі ў сілу манаполіямі, такімі як патэнты ці аўтарскія правы. Акрамя таго, такія кампаніі, як Microsoft і Intel фактычна маюць манаполіі, якія могуць быць вельмі каштоўнымі. У ЗША Амерыканская Медыцынская Асацыяцыя (АМА) традыцыйна рэгулюе колькасць студэнтаў у кожнай медшколе ЗША, якія могуць даць вышэйшую мед. адукацыю. І [АМА] абмяжоўваючы колькасць лекараў, былі абвінавачаныя такім чынам у павялічэнні даходаў дактароў. Некаторыя прадпрыемствы, такія як службы камунальнага абслугоўвання, па самой сваёй прыродзе манаполіі. Джордж Стыглер ацэньваў уздзеянне манапольнай рэнты на амерыканскую эканоміку як даволі нізкае, але ён адмыслова выключыў працоўныя манаполіі са свайго даследвання.

Зямельная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

У палітычнай эканоміі, у тым ліку ў фізіякратаў, у класічнай эканоміцы і іншых школах эканамічнай думкі, за выключэннем неакласічнай эканомікі, зямля прызнаецца неэластычным фактарам вытворчасці. Рэнта — гэта размеркавальная плата землеўласнікам за «дазвол» вытворчасці на падкантрольнай ім зямлі.

"Як толькі зямля любой краіны становіцца цалкам прыватнай уласнасцю, памешчыкі, як і ўсе іншыя людзі, любяць пажынаць там, дзе яны ніколі не сеялі, і патрабаваць рэнту нават за яе прыродныя прадукты. Драўніна леса, трава поля і ўсе прыродныя плады глебы, якія, калі зямля была агульнай, каштавалі працоўнаму толькі турботы сабраць іх, трапляюць, нават да яго, з дадатковай цаной, усталяванай за іх. Затым ён павінен плаціць за ліцэнзіі, каб збіраць іх; і павінны даць землеўласнікам частку таго, што ён альбо збірае, альбо вырабляе. Гэтая частка, або, тое, што прыходзіцца на яе, кошт гэтай часткі складае зямельную рэнту (…) ". — Адам Сміт, «Багацце народаў».[12]

Давіду Рыкарда прыпісваюць першы ясны і ўсебаковы аналіз дыферэнцыяванай зямельнай рэнты і звязаных з гэтым эканамічных адносін (Закон рэнты).

Ёган Генрых фон Цюнэн быў асабліва уплывовым у развіцці прасторавага аналізу рэнты, у якім падкрэсліваецца важнасць цэнтрыравання і транспарту. Прасцей кажучы, шчыльнасць насельніцтва павышае прыбытковасць гандлю і забеспячвае падзел і спецыялізацыю працы, і кіруе тым самым падвышэннем муніцыпальнай арэнднай платы. А высокая арэндная плата вызначае, што зямля ў цэнтры горада не можа быць вылучаная сельскай гаспадарцы, але замест гэтага можа быць вылучана для больш прыбытковага жылога або камерцыйнага выкарыстання.

Заўважыўшы, што падатак на незаробленую зямельную рэнту не сказіў бы эканамічнай дзейнасці, Генры Джордж прапанаваў, што публічна сабраныя зямельныя рэнты (падаткаабкладанне вартасці зямлі) павінны быць першаснай (калі не адзінай) крыніцай дзяржаўных даходаў (хоць ён таксама выступаў за грамадскую ўласнасць, падаткаабкладанне і рэгуляванне дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій і манаполій маштабу, якія не могуць быць ліквідаваны шляхам дэрэгулявання).

Гіпатэтычны прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Абагульненне паняцця рэнты, каб ўключыць альтэрнатыўны кошт, дапамагло вылучыць ролю палітычных бар'ераў у стварэнні і прыватызацыі рэнты. Напрыклад, асоба, якая жадае стаць сябрам сярэднявечнай гільдыі робіць вялізныя інвестыцыі ў навучанне і адукацыю, якія абмежаваныя магчымым прымяненнем па-за межамі гэтай гільдыі. Ва ўмовах канкурэнтнага рынку, была бы ўсталявана заработная плата сябра гільдыі, дзе чаканы чысты прыбытак ад інвестыцый у навучанне быў бы дастатковам, каб апраўдаць зробленыя інвестыцыі. У пэўным сэнсе, неабходная інвестыцыя з’яўляецца натуральным бар'ерам для ўваходу, перашкаджаючы некаторым магчымым членам ажжыццяўляць неабходныя інвестыцыі ў навучанне, каб увайсці ў канкурэнтны рынак паслуг гільдыі. Гэта ёсць прырода «свабоднага рынку» з самаабмежаванным кантролем колькасці членаў гільдыі і/або коштам навучання абумоўленым атэстатам. Некаторыя з тых, хто зрабілі выбар на карысць пэўнай гільдыі могуць вырашыць выбраць іншую гільдыю або занятак.

Тым не менш, палітычнае абмежаванне на колькасць людзей, якія выходзяць на канкурэнтны рынак паслуг гільдыі мае эфект павышэння прыбытку ад інвестыцый у навучанне, асабліва для тых, хто ўжо практыкуе, ствараючы штучны дэфіцыт членаў гільдыі. У той меры, у якой абмежаванне на абітурыентаў сярэднявечнай гільдыі на самай справе павялічвае прыбытак сябрам гільдыі, замест забеспячэння кампетэнтнасці, у такім выпадку і ў той жа ж меры практыка абмежавання колькасці далучэнняў да гільдыі ёсць пошукам рэнты, а залішняя прыбытковасць рэалізуемая сябрамі гільдыі з’яўляецца эканамічнай рэнтай (паводле азначэння).

Тэрміналогія, якая тычацца рэнты[правіць | правіць зыходнік]

Валавая рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Валавая рэнта адносіцца да рэнтнай платы за выкарыстанне зямлі і капітальных інвестыцый, ўкладзенных у яе. Яна складаецца з эканамічнай рэнты, працэнтаў на інвеставаны капітал для паляпшэння зямлі і ўзнагароды за рызыку, прынятую арэндадаўцам ў інвеставанні яго капітала.

Дэфіцытная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Дэфіцытная рэнта адносіцца да кошта, заплачанага за выкарыстанне аднароднай зямлі, калі яе прапанова абмежаваная ў параўнанні з попытам. Калі ўсё адзінкі зямлі з’яўляюцца аднароднымі, але попыт перавышае прапанову, уся зямля будзе атрымліваць эканамічную рэнту ў сілу свайго дэфіцыту.

Дыферэнцыяльная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Дыферэнцыяльная рэнта адносіцца да рэнты, якая ўзнікае з-за адрозненняў ва ўрадлівасці зямлі. Лішак, які ўзнікае з-за розніцы паміж малапладароднымі і ўнутрана малапладароднымі землямі з’яўляецца дыферэнцыяльнай рэнтай. У цэлым яна назапашваецца ў рамках шырокай апрацоўкі зямлі. Тэрмін быў упершыню заяўлены Д. Рыкарда.

Кантрактная рэнта[правіць | правіць зыходнік]

Кантрактная рэнта адносіцца да той рэнты, якая дасягнутая ўзаемнай дамоўленасцю паміж землеўладальнікам і карыстальнікам. Яна можа быць роўная эканамічнай рэнце фактара.

Зноскі

  1. Shepherd, A. Ross (1970). «Economic Rent and the Industry Supply Curve». Southern Economic Journal 37 (2): 209—211
  2. Kittrell, Edward R. (1957). "Ricardo and the Taxation of Economic Rents". The American Journal of Economics and Sociology 16 (4): 379–390. doi:10.1111/j.1536-7150.1957.tb00200.x. JSTOR 3484887.
  3. Goode, Richard B. (1984). Government finance in developing countries. Brookings Institution Press. ISBN 9780815731955. http://books.google.com/?id=3nM1F7y2P4sC&pg=PA185&lpg=PA185&dq=taxation+%22economic+rent%22&q=taxation%20%22economic%20rent%22. Retrieved 2010-05-27.
  4. Hammes, John K (1985). "Chapter 6 - Economic Rent Considerations In International Mineral Development Finance". Finance For The Minerals Industry. AIME. ISBN 0-89520-435-5. http://www.onemine.org/search/summary.cfm/Economic-Rent-Considerations-In-International-Mineral-Development-Finance?d=FC582F4D81FDBE6087EAC1D53E6ED2CE076A23FA4EF170F6F2200E47581703FA31345 Архівавана 13 мая 2014.. Retrieved 2010-07-18
  5. George, Henry (1880). "Chapter 11 The Law of Rent". Progress and Poverty (4 ed.). Robert Schalkenbach Foundation 2006. ISBN 0665095228
  6. "Definition of economic rent". HighBeam.com: Online Dictionary (www.highbeam.com). 2001-01-01. http://www.highbeam.com/doc/1O19-economicrent.html(недаступная спасылка). Retrieved 2010-05-27.
  7. Wessels, Walter J. (2000). "Chapter 27 Economic Rents". Economics (3 ed.). Barrons Educational Series Inc. p. 479. ISBN 0-7641-1274-0
  8. Bird, Ronald; Tarascio, Vincent J (1999). «Paretian Rent versus Pareto's Rent Theory : A Clarification and Correction». In John Cunningham Wood and Michael McLure. Vilfredo Pareto: critical assessments of leading economists. 2. Routledge (Taylor & Francis Group). p. 474. ISBN 0-415-18501-7. http://books.google.com/?id=pB1IX9rFH4cC&lpg=PA475&dq=%22Paretian%20Rent%22&pg=PA473#v=onepage&q.
  9. Foldvary, Fred E. (Jan 2008). «The marginalists who confronted land». The American Journal of Economics and Sociology. https://archive.today/20120709042304/findarticles.com/p/articles/mi_m0254/is_1_67/ai_n25146056/pg_16/
  10. «Definition: economic rent». Research Tools Economics A-Z. The Economist (economist.com). http://www.economist.com/research/Economics/alphabetic.cfm?LETTER=R#rent Архівавана 8 лютага 2017.. Retrieved 2010-05-27.
  11. Morton, John S.; Goodman, Rae Jean B. (2003). «The Story of Economic Rent: What do Land, Athletics and Government have in Common». Advanced Placement Economics (3 ed.). National Council on Economic Education. p. 266. ISBN 1-56183-566-8. http://books.google.com/?id=SYe93WTv4-YC&pg=PA264&lpg=PA264&dq=%22economic+rent%22.
  12. "Wealth of Nations B.I, Ch.6, Of the Component Parts of the Price of Commodities"