Эканамічны раён
Эканамічны раён — тэрытарыяльна і эканамічна цэласная частка гаспадаркі краіны, якая характарызуецца своеасаблівасцю прыродных, гістарычных і эканамічных умоў, а таксама гістарычна склаўшайся спецыялізацыяй гаспадаркі на аснове тэрытарыяльнага падзелу працы, наяўнасцю ўнутрыраённых устойлівых і інтэнсіўных гаспадарчых сувязяў. Эканамічны раён як базавая структурная адзінка ў эканамічным раянаванні з'яўляецца аб'ектыўнай тэрытарыяльнай катэгорыяй і ўяўляе сабою вытворнае ад развіцця прадукцыйных сіл і прыродакарыстання на дадзенай тэрыторыі, мае характэрныя прыродныя, гістарычныя, эканамічныя і некаторыя іншыя рысы.
Эканамічнае раянаванне з'яўляецца тэрытарыяльнай асновай для кіравання гаспадаркай выключна шырокай па плошчы Расіі — самай вялікай па памеру краіны.