Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве
| Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Ekonomiczny we Wrocławiu | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Ekonomiczny we Wrocławiu |
| Міжнародная назва | Wroclaw University of Economics and Business |
| Заснаваны | 1947 |
| Тып | эканамічны ўніверсітэт |
| Рэктар | Анджэй Калета |
| Рэктар | Czesław Zając[d] |
| Студэнты | 12 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Уроцлаў |
| Юрыдычны адрас |
вул. Камандорская 118/120, 53-345 г. Уроцлаў, Польшча |
| Сайт | ue.wroc.pl |
Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве (польск.: Uniwersytet Ekonomiczny we Wrocławiu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы эканамічных навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была створана ў 1947 годзе як прыватная Вышэйшая гандлёвая школа, а яе кадравы склад сфармавалі, перш за ўсё, былыя супрацоўнікі Універсітэта Яна Казіміра і Акадэміі знешняга гандлю ў Львове, а таксама Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Інаўгурацыйная лекцыя прафесара Вінцэнта Стайса адбылася 3 лютага 1947 года. У 1948 годзе ва ўчэльне навучалася 2817 студэнтаў, што рабіла яе другой навучальнай установай па колькасці студэнтаў на землях, якія Польшча павярнула сабе на захадзе і паўночным захадзе па выніках Другой сусветнай вайны.
У 1950 годзе вучэльня была нацыяналізаваная і ператворана ў Вышэйшую эканамічную школу з двума факультэтамі: прамысловасці і фінансы. У 1969 годзе створаны філіял у Яленяй Гуры. У 1974 годзе вучэльня была ператворана ў эканамічную акадэмію імя Оскара Ланге. У 1982 годзе яленягурскі філіял быў ператвораны ў факультэт гарадской гаспадаркі і паслуг. 18 сакавіка 2008 года Сейм Польшчы прыняў рашэнне аб перайменаванні вучэльні ў Эканамічны універсітэт ва Уроцлаве.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт эканомікі і фінансаў
- Факультэт упраўлення
- Факультэт інжынерыі вытворчасці
- Філіял у Яленяй Гуры
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эканамічны ўніверсітэт ва Уроцлаве- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта